Гародня – дарог скрыжаванне

plen1

У гарадзенскай Гарадской выставачнай зале адкрылася экспазіцыя, складзеная з мастацкіх твораў, паўсталых падчас III Міжнароднага мастацкага пленэру “Гародня – дарог скрыжаваньне”. Ва ўрачыстай імпрэзе адкрыцця прынялі ўдзел Генеральны консул Рэчы Паспалітай ў Гародні Адам Бернатовіч і Генеральны консул Літвы ў Гародні Рімантас Латакас, а таксама многія мастакі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі, якія ўдзельнічалі ў гэтым пленэры.

- Гэты пленэр аб’яднаў 15 мастакоў, – паведаміла дырэктарка Гарадской выставачнай залы Ірына Сільвановіч. – Многія з іх ужо ўдзельнічалі ў папярэдніх пленэрах. Малявалі яны і жылі ў вельмі прыгожым месцы – на беразе Нёмана. Творцы ездзілі на экскурсіі ў Мір, Несвіж, Наваградак. Наведвалі майстэрні нашых мясцовых мастакоў – Валянціны Шобы, Уладзімера Панцялеева, Юрыя Якавенкі, Аляксандра Сільвановіча… Тэкст цалкам.

Фота Радыя Рацыя.

Ваш каментар