«Будзьма беларусамі!» прэзентуе Вялікі беларускі тур DRUM ECSTASY
Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» прэзентуе Вялікі беларускі тур DRUM ECSTASY. Традыцыйна сваю новую канцэртную праграму гурт DRUM ECSTASY спачатку прадставіць еўрапейскаму гледачу, а пасля скіруецца ў паездку па Расіі і Украіне.

– Звычайна найперш мы едзем у Еўропу, каб паказаць новую праграму там, а пасля ўжо на радзіме і ў Расіі, – кажа Філіп Чмыр, лідэр DRUM ECSTASY, – але ў гэтым годзе мы вырашылі пачаць з найбольш нам блізкай еўрапейскай краіны – з Беларусі. Мы запланавалі з дзесятак канцэртаў пачынаючы з сярэдзіны мая, так што нашу новую праграму «Слухаць гучна» пачуюць гучна ва ўсіх буйных гарадах краіны. У тур па краіне мы не выбіраліся з 2007 году, таму сваю новую праграму прадставім беларускім слухачам з асаблівым натхненнем. Мы сыграем не толькі тое, што толькі што запісалі, але і абыграем песні для наступнай праграмы.

Адкрые тур канцэрт 15 мая ў гомельскім клубе «NEMO».
Далей у спісе – 22 мая горад Баранавічы, клуб «Спёка» («Жара»).
5 чэрвеня – Салігорск.
19 чэрвеня – брэсцкі клуб «ZIO PEPE». Далей – Віцебск, Наваполацк, Магілёў, Пінск ды іншыя гарады Беларусі.

Сачыце за афішай.