Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартаваў 20 кастрычніка
Адкрытая грамадская кампанія “Будзьма!” абвяшчае конкурс фотаздымкаў. Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююцца з Беларуссю ці беларусамі. Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
1. “Людзі Беларусі” (асобы і характары нашых суайчыннікаў)
2. “Краіна Беларусь” (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)
3. “Будзьма еўрапейцамі!” (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)
Усе працы павінны мець наступныя звесткі:
імя і прозвішча (па жаданні - нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны.
Прымаюцца фотаздымкі вагой не больш за 1 мегабайт.
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.
Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук
Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт-старонцы www.budzma.org, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя прызамі ад кампаніі “Будзьма!”.
У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты “Гран-пры” конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтернэце.
Адрас для дасылкі: razam@budzma.org
Кантактныя тэлефоны: + 375 29 627 35 50, + 375 29 853 55 77
37 каментароў »
Пакінуць каментар
F.A.Q.
Апытанка
Конкурс
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартаваў 20 кастрычніка
Усе здымкі фотаконкурсу “Будзьма беларусамі!”
Каляндар
Падпіска
Воблака тэгаў
Найбольш каментаванае
Конкурс. Ці ведаеш знакі Беларусі? (76)
Heraldica Litvaniae (43)
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартаваў 20 кастрычніка (37)
Галоўнае пра сайт (22)
Апошнія каментары
liusterka: Ужо ня будуць, бо на наступны дзень...
Wolczyk: Файныя здымкі! Першае фота проста супэр! ;)...
Вітаўт П: Міндоўг, як кароль Літвы! Гэта супэр. Ці...
Ілья: Уважаемые организаторы обмена. Очень интересное предложение. Но анкета на...


# | 20 Кастрычнік 2008, 9:48
У добры час!
[Reply]
# | 21 Кастрычнік 2008, 1:12
Посьпехаў і ўдачы!
[Reply]
# | 21 Кастрычнік 2008, 14:09
а прызы майкі? і аматары будуць з прафесіяналамі побач спаборнічаць? Было б добра калі б было болей канкрэтыкі.
[Reply]
# | 21 Кастрычнік 2008, 14:13
тым больш, што старонку ў Інэце і самому зрабіць на ўра ;-) Ідэя класная, а вось на прызах як звычайна сэканомілі. Ну ў сэнсе схапілі тое, што не шкада аддаць. Ну і плюс неабмежаванасць спаборніцтва прафесіяналаў і аматараў. навошта звадзіць мыльніцы з профі-апаратамі?
[Reply]
# | 21 Кастрычнік 2008, 15:30
Чакаем большай канкрэтыкі наконт прызоў, колькасці фотаздымкаў ад аднаго аўтара, інфармацыі пра тое, хто мае права ўдзельнічаць і г.д. )
Здаецца, у мяне ўжо ёсьць, што паказаць.
[Reply]
# | 21 Кастрычнік 2008, 16:17
Сістэма ацэнкі і прадстаўлення фотаздымка на конкурс вельмі простыя. Вы дасылаеце фотаздымак, які на Вашу думку адпавядае абвешчанай намінацыі, можаце дасылаць некалькі, але ў межах рузмнага. Журы конкурсу будзе глядзець дасланы здымак на прадмет арыгінальнасці, наколькі ён раскрывае ідэю, адпавядае заяўленай намінацыі, а не на ўзровень прафесіяналізму выканання здымка, ці кошт фотаапарата. А прыз пераможцам не агучваецца, у кампаніі павінна быць інтрыга:)
[Reply]
# | 29 Кастрычнік 2008, 22:56
А дзе глядзець фотаздымкі?
[Reply]
# | 30 Кастрычнік 2008, 16:11
2 тым больш, што старонку ў Інэце і самому зрабіць на ўра
Магчыма, вы профі, але паверце, што зрабіць якасны сайт — гэта і час, і высілкі дызайнэра і праграміста. І шмат каму гэта не пад сілу, і паверце, што перад тым, як выбіраць гран-пры, мы ладзілі фокус групу, і персанальны сайт — гэта крута для многіх. Так што папрок не прымаем :)
[Reply]
# | 31 Кастрычнік 2008, 23:54
если такими темпами будут публиковаться фоты то как раз к 2010 году увидим всех авторов
[Reply]
# | 2 Лістапад 2008, 2:14
[...] Ад “Будзьма разам!” Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам, Беларусь Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартаваў 20 ка… [...]
# | 5 Лістапад 2008, 12:22
у нашых умовах інтрыга з прызамі значыць іх хм… эээ… у лепшым выпадку яшчэ не набытасць ))) Хаця навошта разглядаць як папрок? ))) Я вам тут дыскусію развіваю. Канечне, мяне цьмяныя прызы не задавальняюць. Як і прыватныя старонкі - на мой погляд, са з’яўленнем блогаў гэтая справа засталася ў мінулым.
А дарэчы, як там справа з аплатай хостынгу і дамену для гэтых старонак? ))) Не на кожны бясплатны хостынг зал’еш творчасць дызайнера(Ў?!) і праграміста(ў!) :-)
а цікава паболей даведацца пра фокус-групу, дзе так зацікавіліся прыватнай старонкай )) колькі чалавек? як адабраная? ))))
эх былі б у вас прызы пасур’ёзней было было б добра кагосьці з дыяспары ўзнагародзіць. І не прыватная старонкай а прыстойнай для цэлай абшчыны ))) Хаця б нейкая справа карысная была. А з астатняга хостынг аплаціць. А астатняе дзяцінства. Не па памеры праекта.
[Reply]
# | 5 Лістапад 2008, 15:10
дасылайце прапановы. ад сапраўднага імя :)
[Reply]
# | 6 Лістапад 2008, 13:08
:-) А што на гэтым сайце ўсе пад сапраўднымі імёнамі? ))) Вы не любіце сыр? )))
А калі сур’ёзна, тое для мяне не праблема даслаць прапановы пад сапраўдным імём ). Іншая справа - з сумневам стаўлюся да іх рэалізацыі, выйшла з узросту бясплатнай працы генератарам ідэяў і ў выніку шкада свайго часу ). Таму я тут нешта напісала, калі вам будзе карысна, карыстайцеся, калі не - дзякуй за ўвагу і прыемную размову. ) Мо калі-небудзь сюды яшчэ зайду.
[Reply]
# | 6 Лістапад 2008, 13:10
аааа жахлівая абарона ад спаму ))) Наша ніваўская болей падабаецца )
[Reply]
# | 6 Лістапад 2008, 21:58
Народец нынче каой-то меркантильный стал, подавай им призы дорогие, камеру зеркалку или хостинг дорогой, а то мол мы и заходить сюда не будем… капитализм ныне… Буду, мол, я беларусом, но только за деньги…
[Reply]
# | 6 Лістапад 2008, 22:01
Зы: Вот только авторы конкурса говорили о том, что уже работы прислали несколько десятков авторов, а видим пока только 6, видимо у нас все делается спустя рукава, не торопясь…
[Reply]
# | 7 Лістапад 2008, 9:52
Ім проста фота даслалі ўжо больш за 50 аўтараў, вось і вырашылі выкладваць па аднаму ў дзень ;) Яны нават у асобнай навіне пра гэта напісалі: http://www.budzma.org/budzma/abvyestka-pa-fotakonkursye.html
[Reply]
# | 7 Лістапад 2008, 11:55
То есть, при условии подведения итогов ежемесячно, в течение этого месяца мы даже не сможем увидеть работы всех авторов и оценить насколько правильно подведены итоги? А это еще наверное работы будут приходить…
Мне кажется надо подходить более серьезно к данному мероприятию, это же вроде не падонкафский форум, вроде серьезный проект…
[Reply]
# | 7 Лістапад 2008, 12:15
Шаноўны Влад, конкурс ладзіцца на сайце, і таму мы зацікаўленыя ў тым, каб на ЎВЕСЬ месяц хапала фотаздымкаў, якія б публікаваліся з той ці іншай пэрыядычнасьцю. Тыдзень таму ў нас было крыху больш за 20 аўтараў, і мы вырашылі публікаваць па адным на дзень (і нават радзей). Цяпер аўтараў больш за 50, і мы будзем публікаваць па два аўтары. Калі ў наступным месяцы будзе меней здымкаў — будзе адпаведная пэрыядычнасьць публікаваньня.
[Reply]
# | 8 Лістапад 2008, 17:16
[...] Сяргея Міхальчука з Берасця, дасланыя на фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Намінацыя “Краіна Беларусь”, “Вясковая [...]
# | 8 Лістапад 2008, 18:07
[...] Андрэя Шышка, дасланы на фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Намінацыя “Краіна Беларусь”. Ляснове возера ў [...]
# | 9 Лістапад 2008, 1:44
:-) баюся, сп. Влад, што ў Беларусі большасць і за грошы не згодна быць беларусам. ) Напрыклад па-беларуску размаўляць ) А то я б прыплочвала з задавальненнем - падатак на беларускасць.
Дзякуй, што змянілі абарону ад спаму )
Фоткі дарэчы пайшлі цікавыя ) Удачы.
[Reply]
# | 9 Лістапад 2008, 22:16
А я даслаў фотаздымкі, але праз mail.ru і таму ў лісце, мусіць, не адлюстраваліся літары “і” і “ў”. Што рабіць?
[Reply]
kviat Reply:
11 Лістапад 2008 at 17:53
дарэчы, выбар мэйл.ру ў 21 ст. шчыра дзівіць :))
[Reply]
Аляксей Reply:
12 Лістапад 2008 at 19:13
Па-першае: я наогул карыстаюся космасаўскай паштовай скрыняй, але я страціў ад яе пароль, і таму зараз трэба ехаць на офіс… А на мэйл ру скрыня была даўно… Я ужо і забыў, што яна беларускую мову не ўспрымае…
Сапраўды… што рабіць? Можа даслаць зноў?
[Reply]
kviat Reply:
13 Лістапад 2008 at 1:02
ды паставім мы кропікі над “і” :)
# | 9 Лістапад 2008, 22:18
Застаецца толькі спадзявацца, што ўсё дакладна зразумеюць…
[Reply]
kviat Reply:
30 Кастрычнік 2008 at 15:20
http://www.budzma.org/fotakonkurs
[Reply]
# | 14 Лістапад 2008, 19:58
Калі ласка, выправіце ў апісанні фотаздымкаў Алісевіча Аляксея: веска не “Шарып”, а “Шарыпіна”. Загадзя дзякуй. А ў астатнім ўсё як трэба зразумелі)
[Reply]
# | 17 Лістапад 2008, 11:22
o! ja prydumala fotazdymak!!!!! AAaaa!!! zrabliu!
[Reply]
# | 26 Лістапад 2008, 22:14
А почему комментарии к фотографиям удаляют???Где же свобода самовыражения??? Зачем тогда всё это нужно, если твои мнения xbcnzn???Бред!Не понимаю!
[Reply]
jula Reply:
26 Лістапад 2008 at 23:48
Спадар/ыня Marin, удакладніце, калі ласка, каментар да якога запісу і якога зьместу вы лічыце выдаленым.
[Reply]
# | 28 Лістапад 2008, 0:38
все комментарии к фотографиям на конкурс!
[Reply]
jula Reply:
28 Лістапад 2008 at 17:13
мне падаецца, менш, чым іх было, ня стала. калі насамрэч такое адбылося, то, мабыць, з тэхнічных прычынаў.:) ці можаце даць канкрэтныя прыклады выдалення?
[Reply]
Marin Reply:
30 Лістапад 2008 at 0:14
А что писать и как доказать, если всё подчистую стерто!!!Просто Вам,Уважаемые, скорее всего они пришлись не по душе!Очень жаль, т.к. они были критичными…и не больше того!!!
[Reply]
# | 30 Лістапад 2008, 0:17
И я не верю в технические причины, т.к. спустя час, после написания они были и их видели люди, а на следующий день всё сдуло,как ветром:(
[Reply]
# | 8 Снежань 2008, 16:37
Вялікі дзякуй за падарункі! Вельмі прыемна…
[Reply]