Моладзевая арганізацыя «Дзедзіч» запрашае берасцейцаў узяць удзел у моладзевым добраахвотніцкім летніку «Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч – 2010»

Берасцейскае абласное моладзевае грамадскае аб’яднанне «Дзедзіч» вырашыла, што лепей не чакаць, пакуль Беларусь стане сапраўды еўрапейскай краінай, а пабудаваць за некалькі кіламетраў ад Польшчы сваю невялічкую «Еўропу».

Таму з 30 ліпеня на працягу 10 дзён моладзь з Берасцейшчыны будзе ствараць свой «Еўрапейскі дом» у вёсцы Залессе Камянецкага раёну (40 км ад Берасця).

Восенню 2008 году ў гэтай вёсцы агульнымі намаганнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы цагляны дом 1931 году пабудовы. І ўжо 2 гады там паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў і іншых сустрэч, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.
Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!

Сябраў грамадскіх арганізацый і проста актыўных і пазітыўных маладых людзей з Берасцейскай вобласці запрашаюць далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровымі і заўсёды жаданымі гасцямі «Еўрапейскага дома».

Як усё будзе адбывацца
З 30 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екту рэканструкцыйна-будаўнічых працаў.
Летнік «Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч» — гэта:
- працы на аб’екце;
- сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі (палітолаг Алесь Лагвінец, першы кіраўнік БНФ на Берасцейшчыне Рыгор Бакіевіч);
- адмысловы падарунак для моладзі ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» — канцэрт вядомага барда Змітра Бартосіка, запланаваны на 1 жніўня;
- вандроўкі ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);
- свята вады на возеры Катэра;
- вечаровы Open Air;
- дэбаты;
- прыемныя размовы і летнія раманы

Каб трапіць на летнік, трэба:
- быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
- запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by да 28 ліпеня;
- прыехаць;
- і застацца ў ганаровай кнізе сябрам «Еўрапейскага дома» назаўжды!!!

Арганізатары летніка забяспечваюць праезд з Берасця і назад, размяшчэнне (у намётах) і харчаванне на ўвесь час летніка.

Больш падрабязная інфармацыя на сайце: www.dzedzich.org.
Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 28 ліпеня на электронную скрыню dzedzich@tut.by.
Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8(029)724-21-16, 8(029) 660-57-41.

Анкета ўдзельніка летніка «Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч»:
(дасылаць на адрас: dzedzich@tut.by да 28 ліпеня)
* Імя:
* Прозвішча:
* Месца жыхарства:
* Тэлефон:
* Электронная пошта:
* Скайп:
* Сяброўства ў арганізацыях і суполках (неабавязкова):
* Захапленні:
* Уласныя пажаданні ці пытанні:

Ваш каментар