Навагоднія паштоўкі ад «Будзьма!» – дашлі сябрам!

Шаноўныя сябры, каманда сайту “Будзьма разам!” віншуе вас з Калядамі і Новым годам!
Дзякуй за ўвагу да нашай працы. У наступны годзе мы плануем прапанаваць вам новыя праекты, новыя конкурсы і болей эксклюзіўных матэрыялаў. Рыхтуем для вас новыя сервісы, сустрэчы з новымі людзьмі.
Нас усіх аб’ядноўвае цікавасць да сучаснага беларускага культурнага працэсу, паўстанне беларускай нацыянальнай самасвядомасці, і адпаведна — з’яўленне новага беларускага грамадства.
Мы вывучаем гісторыю, ствараем сучаснасць і ўсе разам думаем пра будучыню: сваю ўласную і сваёй — нашай агульнай — краіны. Будзьма разам!
Каманда budzma.org
Павіншуй сяброў паштоўкай «Будзьма»!
Таксама па тэме:
Сьвятлана
Мастак з вышэйшай адукацыей – я магу падтрымаць усіх, хто жадае мець прыгожыя сапраўды мастацкія паштоўкі, дарэчы з гэтае нагоды я сюды і трапіла, бо маю мэту стварыць дзеля !нашых! і паштощки і цікавыя календары, бо бачу недахоп твораў у гэтым напрамку. А чым беларусы горшыя за іншых? Мы маем права і моц і жаданне мець усё лепшае на сваёй мове! Буду рабіць, але пакуль не ведаю як распаўсюджваць, каб жадаючыя змаглі мець магчымасьць іх набыцця.,але гэта справа другасная