Вызначыўся пераможца другога туру конкурса маладых гуртоў! Галасаванне працягваецца
Па выніках другога туру інтэрнэт-галасавання на старонцы Еўрарадыё на складанку «Будзьма The Best рок/Будзьма New» трапляе гурт Цукерка з песняй «Цукерка» (188 галасоў).
У трэцім туры за адбор працягваюць змагацца гурты Hair Peace Salon (185), Cакрат (170), Glofira (69), AMAROKA (50), Босае Сонца (33), КЕЙС (25) i выканаўца Алег Багута (55). Да іх далучаюцца тры новых гурты – ESPRIT(Менск), Ігар Загумёнаў з праектам BLAGI MAT (Менск) і ROSY (Менск).
Галасаванне трэцяга туру будзе ісці па 5 красавiка, пераможца будзе абраны 6 красавiка. Нагадваем, што пераможцы пяці тураў галасавання аўтаматычна трапляюць на складанку, але арганізатары «Будзьмы» пакідаюць за сабой права адабраць дадаткова да 10 гуртоў, якія будуць прадстаўляць беларускі рок разам з найбольш вядомымі беларускімі гуртамі.
Заяўкі прымаюцца тут да 12 красавіка!
Увага: мы прымаем запісы на любой мове, але ў выніку адбору трэба быць гатовымі перазапісаць тэкст па-беларуску.