Запрашаем у падарожжа “На ўскрай Літвы” 19 лютага
Пачыталі справаздачу пра вандроўку “На ўскрай Літвы” і захацелася пабачыць усё на ўласныя вочы? Калі ласка! Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць ў сяброўскае падарожжа “На ўскрай Літвы” 19 лютага 2012 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Падарожжа пройдзе па маршруце:
Станькава– сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх 19 ст., Мікалаеўская царква (архітэктар К.Тон) 1858 г.

- Станькава
Возера – Петрапаўлаўская царква 1840 г., дом святара сяр. 19 ст. Класіцызм.
Узда – Петрапаўлаўская царква кан. 19 ст., Крыжаўзвіжанскі касцёл кан. 18 ст., капліца-пахавальня Завішаў кан. 18 ст., шэраговая забудова, Красная плошча без маўзалея.
Кухцічы – сядзібна-паркавы комплекс Завішаў друг. пал. 18 ст. (апошняя ўладальніца – Магдалена Радзівіл), кальвінскі збор у стылю рэнесанс друг. пал. 16 ст.
Наднёман – сядзібна-паркавы комплекс Наркевічаў-Ёдак перш. трэці 19-га ст.
Бабоўня – комплекс бровару друг. пал. 19 ст. у сядзібе Наркевічаў-Ёдак.
Целядавічы – былы драўляны касцёл, зараз Троіцкая царква 1792 г.
Капыль – Узнясенская царква 1866 г., дом-месца нараджэння Цішкі Гартнага, местачковая забудова былой гандлёвай плошчы кан. 18 – пач. 19-га стст., замчышча 12 ст.
Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43

Никита
Едзем! :))