Зміцер Вайцюшкевіч адкрыў новы сезон сваіх выступаў.

4 верасня Зміцер выступіць у раённым Доме культуры аграгарадка “Новы шлях” Мсціслаўскага раёну Магілёўскай вобласці. Выступ распачнецца ў 18.00.

6 верасня знакаміты спявак дасць канцэрт у ДК аграгарадка “Станіслава” Дубровінскага раёну Віцебскай вобласці. Канцэрт пачнецца ў 20.00.

7 верасня Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у школе мастацтваў г. Дуброўна Віцебскай вобласці ў 11.00.

А ў 14.00 спевака можна будзе пачуць у педагагічным каледжы г. Горкі Магілёўскай вобласці.

Выступы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

5 каментароў

  1. # 02 верасня 2009 14:10
    Тацьцяна

    А ўдзел у фестывалі «Культурная эвалюцыя»?..
    Спадзяемся не адмяняецца?..

    • # 02 верасня 2009 14:28
      LAMa

      гэты фестываль не ў межах нашай кампаніі, а звесткі пра канцэрты Змітра былі напісаныя выключна пра тыя, што робяцца ў межах нашай кампаніі.

  2. # 02 верасня 2009 15:51
    Тацьцяна

    Я напісала ў спадзяванні, што можа ён сам адгукнецца і растлумачыць аматаркам дзе і калі яго можна будзе пачуць…

    • # 02 верасня 2009 15:55
      LAMa

      Без «Будзьма беларусамі!» яго можна будзе пачуць 5-га ў Графіці, і 6-га менавіта на гэтым фэсце.)

      • # 02 верасня 2009 16:45
        Тацьцяна

        Дзякуй вялікі!
        А мы спадзяваліся што днем 5-га Вайцюшкевіч будзе ў Бабруйску, вечарам у Графіці, а 6-га можна будзе яшчэ на Аршанскую бітву паспець…
        Так распланавалі ўсё…
        Цяпер трэба нешта перайграць…

Ваш каментар