Каляндар. 18 снежні
1917: У Мінскім гарадскім тэатры (цяпер тэатр імя Янкі Купалы) пачаў працу Першы Усебеларускі з’езд.
1918: У Мінску на польскай мове пачала выдавацца газета «Młot» (выходзіла да сакавіка 1926 г.).
1928: Нарадзіўся Эдуард Загарульскі, беларускі гісторык, археолаг.
1969: Памёр Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык (нар. 6.7.1905).
