Крыніцы
Паважанае спадарства! Укладальнік гэтай стужкі падзей удзячны вам за увагу і дае ніжэй пералік асобных бачын сеціва ці цэлых парталаў, матэрыялы з якіх былі скарыстаны пры падрыхтоўцы прапанаванай вам працы.
Шырока скарыстаны матэрыялы беларускамоўных старонак Вікіпэдыі, як пісаных тарашкевіцай (клясычным правапісам), так і акадэмічным (наркамаўкай). Таксама падчас выкарыстоўваліся старонкі расейскамоўнай, украінскай і польскай Вікіпэдыі. Кнігі «Імёны Свабоды», Уладзімер Арлоў.
А таксама:
www.catholic.by/port/media.htm
pawet.narod.ru/book/hist/narbutty.html
www.belarusguide.com/as/history/b_histor.html
community.livejournal.com/by_ethno
hbar.phys.msu.ru/gorm/chrons.htm
starbel.narod.ru/metr2/metr2.htm
3. Таксама выкарыстаны матэрыялы з асабістай бібліятэкі ўкладальніка.
Dzjadulja
Дабрыдзень!
На: «пісаных тарашкевіцай (клясычным правапісам), так і акадэмічным (наркамаўкай)»
–>
1. Некарэктнасьць, тут зблытаныя розныя стылістыкі: насамрэч, у адным полі знаходзяцца пара `клясічны-акадэмічны`, у іншым — `“тарашкевіца”-“наркамаўка”` (своеасаблівыя мянушкі варыянтаў правапісу.) То бок, правільна мусіць быць:
«пісаных як клясычным правапісам (“тарашкевіцаю”), так і акадэмічным (“наркамаўкаю”)».
2. Ці ня больш дакладна сучасны афіцыйны правапіс менаваць не “акадэмічным”, а “акупацыйным” (ці “каляніяльным”)? То бок: «пісаных … так і каляніяльным (“наркамаўкаю”)»?
госьць
Скажыце калі ласка, адкуль увогуле было ўзятае азначэньне цяперашняга АФІЦЫЙНАГА правапісу, які дарэчы быў штучна сканструяваны ў 1933 годзе спэцыяльнай «Политической комиссией для пересмотра русско-белорусского словаря и новых правил правописания белорусского языка», як нейкага «акадэмічнага»?
Калі Будзьма насамрэч пазыцыянуе сабе ў якасьці нэўтральнага рэсурсу, то варта перапісаць сказ наступным чынам:
Шырока скарыстаны матэрыялы беларускамоўных старонак Вікіпэдыі, як пісаных клясычным правапісам (тарашкевіцай), так і афіцыйным (наркамаўкай).
kviat
грамадзкі блог, увогуле што-кольвек грамадзкае выклікае ў сучаснага беларусу недавер: відаць для краснага слаўца выкарыстоўваюць.
ёсьць аўтар тэксту — мар’ян ветразь. чаму рэдакцыя мусіць ставіць пад сумнеў ягоную фармулёўку? гэта пакуль што грамадзкі блог! вы выказаліся, аўтар возьме на заметку :) калі ён ня супраць — падправім.
госьць
Дзякуй за адказ.
Буду ўдзячны, калі аўтар неяк адгукнецца на заўвагу, бо паняцьці насамрэч зьмяшаныя.