Блог Усяслава Чарадзея. Пост №36, у якой да следства падключаецца паэт Баян

post36

– Значыць, давайце, падсумуем, што мы ведаем, – сказаў Баян. Каб раскатурхаць грамаду,ён пачаў актыўна падымаць нас з офісных тронаў. Уключыў усё святло і нават пачаў паліваць са шланга. – Прыйдзе апакаліпсіс, і яго арганізатарам будзе нейкая асоба з Беларусі, і гэта не Францішак Скарына, – мерна забубніў заяц праз сон. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №35. Пра канец свету ў 2012 годзе (працяг)

post35

Кароткі змест папярэдніх пастоў. Павышаючы імідж нашай дзяржавы, Усяслаў Чарадзей са сваім сябрам зайцам выпадкова дазнаўся, што хутка, у 2012 годзе, будзе канец свету. Па падазрэнні ў арганізацыі несанкцыянаванага канца свету быў арыштаваны Францішак Скарына, але ў яго алібі. Пошукі працягваюцца. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №34. Пра стварэнне машыны часу на аснове трактара “Беларус” (заканчэнне)

post34

З(а)мест папярэдняга паста. Вынаходнік-наватар ХХІІІ ст. Флавій Капацька вынайшаў сакрэт машыны часу. Пакорпаўшыся ў архівах, навуковец высветліў, што машына часу ўжо была вынайдзеная ў мінулых стагоддзях на аснове трактара МТЗ-80. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №33. Пра стварэнне машыны часу на аснове трактара “Беларус” (працяг)

Post33

З(а)мест папярэдняга паста. Вынаходнік-наватар ХХІІІ ст. Флавій Капацька шукае сакрэт машыны часу. Пакапаўшыся ў архівах, навуковец высвятляе, што машына часу ўжо была вынайдзеная ў мінулых стагоддзях. Яму ўдаецца высветліць, што тая машына зробленая на базе аднаго з двух прыстасаванняў: або аўтамата Калашнікава, або трактара “Беларус”. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №32. Пра стварэнне машыны часу на аснове трактара “Беларус”

Машына часу

Шмат хто перакананы, што машына часу працуе па нейкіх фантастычных прынцыпах. І, можа, таму ў мастацкай літаратуры і кінематографе панадзіліся рабіць яе ў форме вядзьмарскага катла з прымацаванымі да таго катла шматлікімі празрыстымі трубачкамі, якія бязладна вытыркаюцца ва ўсе бакі. Палічыўшы, што гэтага недастаткова, пісьменнікі і кінематаграфісты ў дадатак аснашчаюць машыну часу зіхоткімі лямпачкамі-катафотамі ды нікеляванай цэнтрыфугай, з якой раз-пораз валіць густая пара. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №31, у якім Чарадзей зведвае фантомныя болі

чпн

Выйшаўшы з паседжання рады былых валадароў па перадухіленні канца свету, дзе атрымаў прачуханку за тое, што ў справаздачы пра ХVIII стагоддзе назваў Суворава “нашым слаўным палкаводцам”, я сутыкнуўся з новай сакратаркай, Чорнай Паннай Нясвіжа. Ну, не тое каб сутыкнуўся – проста Панна, безуважна гледзячы некуды ў далячынь, прашкандыбала проста скрозь мяне. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №30. Вясёлага Новага апакаліпсісу!

Post30

Кароткі змест папярэдняга паста. Усяслаў Чарадзей са сваім сябрам зайцам вядуць следства і вылічваюць, хто ў беларускай гісторыі хоча яе заўчаснага завяршэння. Сябрам ужо вядома, як усё скончыцца: у 2017 усе беларусы да апошняга патруцяцца дранікамі на пагулянцы з нагоды пяцігоддзя канца свету, які здарыцца, як вядома, у 2012. – А навошта мы, зая, увогуле шукаем віноўніка? – запытаў я. – Можа, лепей перадухіліць сам канец? Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост калядны, пра канец свету ў 2012 годзе

Print

– Ды Скарыну выгадны канец свету! – закрычаў заяц. – Вось давай, шэры, мысліць лагічна…   Стуль як заяц перацягнуў мяне на працу ў сваё піяр-агенцтва – спакою няма. Вечна палемізуе. Трэба паставіць яго на месца і заадно высветліць, хто плануе канец свету ў 2012 годзе. ПК, ВКЛ, БНР і РБ ратаваць трэба. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №28. Тадэвуш Касцюшка супраць ашмянскіх цётак

prev

– Можа, дзяўчаты, у другую пяцёрку? – млява прапанаваў я. – Там якраз за Касцюшкам месца вызвалілася. Вы ж чаўночніцы, да першай пяцёркі не дацягваеце – бо не для дзяржаўнай карысці працуеце, а для сабе, прыгожых… Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №27. Развал СССР вачыма беларускіх гісторыкаў ХХІІІ ст.

27

Ну, гэта ўсё паэт Баян вінаваты. Прызначылі яго маім памочнікам па паляпшэнні іміджу нашай краіны. А ён, чалавек творчы, вырашыў падысці да пытання з іншага боку: паглядзець, як гэтую праблему вырашаюць людзі ў будучых стагоддзях. “Там людзі разумнейшыя, шмат чаго ведаюць, шмат якія кнопкі націскаюць, — сказаў ён мне. — Ды апавядуць пра нашу краіну ўсю праўду”. І што? Вось такую справаздачу мне ўчора даслаў ён з ХХІІІ ст.: Далей »

Старонка 1 з 712345...Апошняя »