Князь Вялікага Княства Паэзіі – Вечар паэзіі Чэслава Мілаша (фотарэпартаж)

Tarantino.by-Czeslaw Milosz-77

100-годдзе Чэслава Мілаша адзначылі ў Мінску ў межах фестывалю “Вялікае княства паэзіі”. З нагоды юбілею нобелеўскага лаўрэата было прадстаўлена чатырохтомнае беларускае выданне твораў паэта. Яго вершы ў гэты вечар гучалі са сцэны па-беларуску, па-руску, па-літоўску, па-польску, а таксама па-купалаўску і па-дыланаўску. Далей »

Мастацкая выстава ў Івенцы, прысвечаная Катыньскай трагедыі

21 жніўня ў Івенцы адкрылася мастацкая выстава прысвечаная Катыньскай трагедыі. Творы мастакоў Яўгена Шунейкі, Лявона Грышука, Ф. Неманца і Валерыя Калясінскага спалучаюцца з дакументальнай экспазіцыяй, прысвечанай землякам – ахвярам Катыні. Далей »

Ігар Трусаў: Я рады, што ў дзяржавы няма грошай на рэканструкцыю Каложы

Гісторык архітэктуры і рэстаўратар Ігар Трусаў прэзентаваў 11 жніўня ў гарадзенскай бібліятэцы імя Карскага тры свае новыя выданні: “Гродзенскія прыгарадныя каралеўскія рэзідэнцыі”, “Барысаглебская царква”, “Гродзенскія масты”. Некалькі гадоў таму планавалася , што гэтыя выданні стануць дапаможным матэрыялам для гарадзенскіх школьнікаў і студэнтаў па прадмеце “Гродназнаўства”. Аднак праз недахоп грошай выданні выйшлі ў прыватнай друкарні накладам 500 асобнікаў. Далей »

Зварот Таварыства беларускай мовы да маладых спецыялістаў

Паважаныя выпускнікі ВНУ і сярэдніх спецыяльных устаноў! Сёлета, калі наша краіна адзначае 20-я ўгодкі Незалежнасці, вы становіцеся на самастойны шлях у сваім прафесійным жыцці. Многія з Вас заканчвалі беларускамоўныя класы і школы, многія адстойвалі сваё канстытуцыйнае права навучацца на беларускай мове ў ВНУ і іншых вучэльнях. Зараз мы звяртаемся да Вас: не цурайцеся роднай мовы Вашых продкаў, карыстайцеся словам Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Ведайце: беларуская мова здольная паспрыяць дасягненню поспеху ў любой сферы. Кожны еўрапейскі бізнесовец ці навуковец не цураецца сваёй роднай мовы і штодня ёю карыстаецца. Дык будзем жа годнымі еўрапейцамі ў сваім стаўленні да тысячагадовай мовы нашых продкаў! 6 ліпеня 2011 г. Далей »

Алег Дашкевіч: даць людзям убачыць праўду

Добрае дакументальнае кіно – рэдкі госць у Гродне. Ці не першыя за апошнія гады паказ і публічнае абмеркаванне дакументальных фільмаў зладзілі ў пачатку чэрвеня прадстаўнікі Асацыяцыі «Белфільм».
Далей »

ЗаЧАРАваныя Вайцюшкевічам (фотарэпартаж)

Вядомы папулярызатар як роднай, так і замежнай паэзіі, кампазітар і музыка Зміцер Вайцюшкевіч разам са сваім WZ-Orkiestra у межах Дзён культуры Швецыі прадставіў 1 чэрвеня ў Палацы культуры ветэранаў сумесны шведска-беларускі літаратурна-музычны праект "Чара". Далей »

“Будзьма беларусамі!” ўвайшла ў гісторыю (фотарэпартаж)

Ролік “Будзьма беларусамі!”, прысвечаны гісторыі Беларусі, мусіць, і сам увойдзе ў найноўшую гісторыю. І не толькі як першы прафесійны анімацыйны фільм пра гісторыю Беларусі. Гэтае відэа разбурае ўшчэнт стэрэатып пра тое, што беларусы памяркоўны народ. “Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ!” — пяецца ў прыпеве песні. І ён разбурае яшчэ адзін стэрэатып — таго, што анімацыя — нешта лёгкае і забаўляльнае. Далей »

Канцэрт “Троіцы” ў Горадні

Старажытныя сцены гарадзенскага тэатра лялек, пабудаваныя у 18-м стагоддзі, дапамаглі гарадзенцам адчуць увесь космас прэзентацыі гурта “Троіца”. Прэзентацыя новага альбому гурта адбылася ў горадзе над Нёманам 18-га траўня. Далей »

Старонка 3 з 15412345...Апошняя »