“Каб памяталі…” – у Мінску прайшоў канцэрт памяці ахвяраў тэракту ў метро (фотарэпартаж)

Беларускія музыкі і літаратары правялі сумесную акцыю ў мінскім клубе “Лофт”, каб выказаць сваё спачуванне ўсім тым, хто пацярпеў ад трагедыі, што здарылася 11 красавіка. Усе сабраныя ў гэты вечар сродкі ад продажу квіткоў, дыскаў і кніг, а таксама ахвяраванні будуць накіраваныя пацярпелым ды іх сем’ям на рэабілітацыю. Далей »

Культурная ноч у музеях Мінска

Ноч музеяў 2011 распачалася чэргамі на ўваходзе. Людзі прагнулі відовішчаў і музеі задавальнялі іх жаданні на ўсе 100 адсоткаў. Самыя цікавыя і працяглыя праграмы прапанавалі сваім наведвальнікам Нацыянальны мастацкі музей і Мемарыяльны музей-майстэрня З. Азгура. Далей »

Самая чароўная ноч – “Ноч музеяў” у музеі Янкі Купалы (фотарэпартаж)

Адзін раз на год у музей можна трапіць познім вечарам. Такой магчымасцю скарысталіся ў Музейную ноч 14 мая сотні чалавек, якія завіталі ў дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, што ў гэты дзень працаваў да поўначы. Акром традыцыйнай экспазіцыі літаральна на кожным кроку наведвальнікаў чакала неспадзяванка. Далей »

Кіеўскі варыянт. Меркаванне старэйшага блогера байнета

Гісторыя, як вядома, развіваецца па спіралі і нічога прынцыпова новага адбыцца ў ёй ужо не можа. Пра тое, чым можа абярнуцца прага да чужой кароны і ў якой скуры можна апынуцца на чужым троне – чытайце ў новым пасце блога Ўсяслава Чарадзея. Далей »

Дні культуры Швецыі: ад фолк-рока – да класікі, ад літаратуры – да кіно (фотарэпартаж)

"Мы спадзяемся, што кожны знойдзе ў сёлетняй праграме Дзён культуры Швецыі для сябе нешта цікавае", – сказаў амбасадар Швецыі Cтэфан Эрыксан на прэс-канферэнцыі 12 траўня. Далей »

Выстава Алеся Квяткоўскага ў Заслаўі

6 траўня ў Заслаўскім музеі адбылося адкрыццё выставы Алеся Квяткоўскага. Гэта яшчэ адна выстава мастака, на якой гледачы могуць назіраць надзвычайны сінтэз творчасці самога мастака, а таксама усяго беларускага мастацка-літаратурнага жыцця. Таксама на гэтым адкрыці гледачы апынуліся ў адвечным мядовым свеце беларускага слова пад спевы на творы А. Сыса і В. Шніпа ў выкананні Вікторыі Ільінскай. Далей »

Вялікдзень: яйка на далоні – беларускія традыцыі (фота)

Вялікдзень — адно з самых шанаваных хрысціянскіх святаў, дзень, у які хрысціянскія вернікі згадваюць пра ўваскрашэнне Ісуса Хрыста. Адным з сімвалаў Вялікадня з’яўляецца яйка. Яно ўвасабляе народныя ўяўленні пра творчыя, жыццёвыя сілы прыроды, сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, з’яўляецца міфалагічным правобразам сусвету. Асвечанае ў царкве яйка ядуць першым пасля вяртання з усяночнай службы, пачынаючы святочнае застолле. Далей »

Песні філаматаў і філарэтаў прагучаць у Полацку 9 красавіка

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 9 красавіка 2011 а 15-й гадзіне ў полацкім Музеі беларускага кнігадрукавання (Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22) адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза “Хай радасць з вачэй нашых блісне... Песні філаматаў і філарэтаў”. У праграме імпрэзы: - песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму; - жывыя галасы А. Міцкевіча, Я. Чачота, Т. Зана, І. Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў; - кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці; - актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў; - прыемныя неспадзяванкі. Шчыра запрашаем усіх ахвотных! Дадатковая інфармацыя аб праекце: http://vkontakte.ru/club14600502 Далей »

Уручэнне прэміі “Залаты апостраф” не абышлося без нечаканасцяў

Прэмія “Залаты апостраф” была заснаваная ў 2003 годзе рэдакцыяй часопіса “Дзеяслоў”. Яна ўручаецца ў трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія” і “Дэбют”. Сёлета таксама была ўручаная ўзнагарода “За ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры”. Далей »

Старонка 4 з 154« Першая...23456...Апошняя »