У Менску забаронены канцэрт Neuro Dubel

Канцэрт, прысьвечаны выхаду трыб’юта Neuro Dubel, які павінен быў адбыцца ў менскім клюбе «Рэактар», забаронены. Гэта ўжо трэцяя забарона канцэртаў гуртоў з ананімнага «сьпісу забароненых», які міністар інфармацыі Праляскоўскі назваў «гнюснай фальшыўкай». І першы забаронены канцэрт у Менску пасьля 2007 году. Далей »

В Беларусь возвращаются «черные списки»?

2 марта в интернете появился "Список деятелей искусства и творческих коллективов". "Документ" сопровождался комментарием от лица, его опубликовавшего: бумага якобы поступила в офисы всех крупнейших СМИ, и все, кто указан в этом списке, должны быть преданы "масс-медиа анафеме". Представители ряда СМИ подтвердили TUT.BY, что такой список действительно существует. Впрочем, официальных комментариев получить пока не удалось. Далей »

Бурлакі “Ладдзі Роспачы” дацягнуць яе да Нясвіжа 23 лютага

У межах агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!" у нясвіжскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя першага непадцэнзурнага выдання аповесці Уладзіміра Караткевіча "Ладдзя Роспачы". Нагадаем, што выданне было прызнанае экспертамі "Нашай Нівы" кнігай году — 2010. У прэзентацыі возьмуць удзел укладальнік Глеб Лабадзенка і мастак Аляксей Кульбіцкі. Апроч прэзентацыі "Ладдзі" Глеб і Аляксей раскажуць пра сваю новую працу — стварэнне ўнікальнага фотаальбома Радзівілаў, у які ўвойдзе 500 даваенных здымкаў з гісторыі роду. Па добрай традыцыі імпрэзаў “Будзьма беларусамі!”, паміж прысутнымі будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі. 23 лютага Нясвіж, вуліца Беларуская, 5 Цэнтральная раённая бібліятэка 17.00 Уваход вольны. Далей »

Беларускае слова гучала ў Стакгольме

Беларускія літаратары Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч,  кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская па запрашэнні Шведскага ПЭН-цэнтра наведалі Стокгольм. Увечары 7 лютага госці з Беларусі выступілі перад шведскай інтэлігенцыяй у найбуйнейшым культурным цэнтры Стакгольма Kulturhuset. Далей »

Два метры беларускай кнігі

Аб’яднаны стэнд айчынных прыватных выдавецтваў будзе працаваць у рамках ХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая пройдзе 9-13 студзеня ў выставачным цэнтры БелЭКСПА (вул. Янкі Купалы, 27). Пра свой супольны ўдзел у кірмашы абвесцілі восем партнёраў: выдавецтвы “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Лімарыус”, выдавец Зміцер Колас, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” а таксама рэдакцыі часопісаў “ARCHE-пачатак”, “Дзеяслоў”, “pARTisan”. Супольнікі арандавалі на кірмашы мінімальна магчымую выставачную прастору (2 квадратныя метры), але амбітна паспрабуюць сабраць з гэтага лапіка максімум культурнага ўраджаю. Партнёры стэнда выдаюць кнігі і часопісы на беларускай мове. Акцэнт робіцца на сучасную мастацкую і гістарычную літаратуру – як арыгінальную, так і перакладную. Ідэя аб’яднаць фінансы, высілкі і імпэт дзеля прадстаўлення на кірмашы актуальнай беларускай кнігі належыць выдаўцу Марыне Шыбко, дырэктарцы выдавецтва “Лімарыус”: “Выдавецтва можа прадукаваць 20 кніг у год, але вартымі экспазіцыі на міжнародным узроўні палічыць толькі адну-дзве з іх. Гэта нармальна. І добрае рашэнне тут — аб’яднаныя стэнды”. (“Новы час”, 12 лютага 2010 году). МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” прадставіць на стэндзе серыю кніг “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, якая была заснаваная ў 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару. У серыі друкуюцца кнігі, прысвечаныя беларускай дыяспары (гісторыі і сучаснасці, падзеям і дзеячам, арганізацыям і друкаваным органам). З 2008 году друкуецца падсерыя «Людзі Беларусі», а з 2010 – падсерыя “Пераклады”. Аб’яднаны стэнд прыватных выдаўцоў носіць эксперыментальны характар. Праца двухметровага латка-выставы будзе адбывацца ў рэжыме хэпенінгу з элементамі батлейкі, балагану і высокага мастацтва. Абавязковы пункт праграмы – сустрэчы з найлепшымі аўтарамі выдавецтваў і часопісаў (глядзіце ніжэй графік камунальнай кухні стэнда). Шукай нас па дзіўнаватых гуках і шыльдзе “Прыватныя выдаўцы”!!! ПАШЫРАЙ МЕТРАЖ ВЕДАЎ! Гадзіны працы выставы-кірмаша: 9 лютага (серада) 14:00 – 19:00, 10-12 лютага (чацвер-субота) выстава адкрытая для наведнікаў з 10:00 да 19:00. 13 лютага (нядзеля) з 10:00 да 15:00. Урачыстае адкрыццё кірмаша – 9 лютага а 12-й (уваход па запрашэннях). ГРАФІК КАМУНАЛЬНАЙ КУХНІ БЕЛЛІТУ (магчымыя нязначныя змены, істотныя дапаўненні і прыемныя сюрпрызы) 9 лютага (серада) Зоркі ля пліты 14:00 – 15:00 Уладзімір Арлоў прэзентуе зборнік гістарычных апавяданняў “Ля дзікага поля”. 15:00 – 16:00 Альгерд Бахарэвіч падпісвае кнігі “Халоднае сэрца”, “Праклятыя госці сталіцы”. 16:00 – 17:00 Адам Глобус прадстаўляе новую кнігу “Крутагорскія казкі” і зборнік паэзіі “Новае неба”. 17:00 – 18:00 Зміцер Вішнёў ставіць аўтографы на раманы “Замак з крапівы” “Фараон у заапарку”, “Тамбурны маскіт”. 10 лютага (чацвер) Партызанскі падвячорак 14:00 – 16:00 рэдактар часопіса “pARTisan” Артур Клінаў прэзентуе ваенны раман “Шалом”. 16:00 – 17:00 Філосаф Валянцін Акудовіч тлумачыць галоўнае пра кнігі “Код адсутнасці”, “Архіпелаг Беларусь” . 11 лютага (пятніца) Інтэлігенцкія пасядзелкі 14:00 – 16:00 Прэзентацыя серыі гістарычных кніг часопіса “ARCHE” Сустрэча з выдаўцом Валерам Булгакавым. 16:00 – 17:00 Арцём Кавалеўскі чытае паэзію са зборнікаў “Аддаленасць і адданасць”, “АдмыСЛОВЫя гульні”. 17:00 – 18:00 – Андрэй Хадановіч расказвае свае паэтычныя “Несіметрычныя сны”. 12 лютага (субота) Шахматы з суседам 13:00 – 14:00 Анатоль Вярцінскі прадстаўляе зборнік паэзіі “Асобныя радкі” 14:00 – 15:00 Алесь Разанаў чытае “З Вяліміра Хлебнікава”, “З апокрыфа ў канон”, “Воплескі даланёю адною”. 15:00 – 16:00 Наталка Бабіна падпісвае раман “Рыбін горад”. 13 лютага (нядзеля) Раніца ў нядзельку (прыватныя выдаўцы – дзеткам): 11:00 – 12:00 Зміцер Колас прадстаўляе кнігу Тувэ Янсан “Камета над далінай мумітроляў” (ілюстрацыі аўтаркі; пераклад са шведскай – Насты Лабады і Алесі Башарымавай). 12:00 – 13:00 Вера Жыбуль чытае любімыя ўрыўкі са свайго перакладу кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” (часопіс ARCHE #10-2009). 13:00 – 14:00 – беларускія эльфы і хобіты прадстаўляюць казку Дж. Р. Р. Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану” (пераклад з англійскай – Антон Францішак Брыль). Далей »

Сустрэча без абавязкаў фатографа Ігара Пешахонава-Міцкевіча і месцічаў Заходняй Беларусі

На фотавыставе прадстаўленыя працы, выкананыя на працягу 2005–2010 гг. Большасць з іх зробленая падчас экспедыцый у аддаленыя раёны Беларусі, якія праводзіла група фатографаў у складзе Уладзіміра Парфянка, Дзмітрыя Караля, Ігара Пешахонава, Сяргея Кажамякіна. Фатографы рабілі самастойнае фатаграфічнае даследаванне беларускага культурнага і візуальнага ландшафту. Па словах Таццяны Бембель, такое візуальнае даследаванне Беларусі можна супрацьпаставіць гламурнаму, параднаму міфу пра нас саміх і нашую краіну, міфу, у якім «чур, я прынцэса!». Далей »

Россиянин собрал уникальную коллекцию картин художников-эмигрантов из Беларуси

Известный российский коллекционер собрал уникальную коллекцию работ художников - выходцев из Беларуси. Они давно прославились на Западе и лишь совсем недавно стали известны на родине. Да и то не все и не всем. Далей »

«Адвечная песня» на вялікай сцэне Тэатра лялек (фотарэпартаж)

Легендарная пастаноўка Алексея Ляляўскага па матывах аднайменнай паэмы Янкі Купалы - спектакль "Адвечная песня", пра які мінчукі шмат чулі, але мала хто бачыў, быў паказаны ў Тэатры лялек 28 студзеня. Далей »

Старонка 5 з 154« Першая...34567...Апошняя »