Батлейка: Можам вас навучыць, як панскія хваробы лячыць

Батлейка, рэканструкцыя

Нашыя продкі ўмелі не толькі працаваць, але і адпачываць. Ад смутку і нуды іх ратаваў батлеечны тэатр. Батлейка – унікальны від народнай тэатральнай самадзейнасці. На Беларусі яна з’явілася прыблізна ў 16 ст., а ў Заходняй Еўропе – значна раней. Існуе гісторыя, паводле якой Францішак Асізскі ў 1223 годзе правёў каляднае набажэнства ў стайні, паклаўшы ў яселкі нованароджанага сына фермера, каб глыбей зразумець і перажыць невымоўную таямніцу Нараджэння Ісуса. Далей ідэя падобных інсцэніровак распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе. Далей »

“Верыць і не здавацца” – віншаванне ад «Будзьма!» (не спрабуйце паўтарыць гэтае відэа!)

101

Быў цяжкі год? Шмат клопатаў і праблемаў? Але выйсце ёсць заўсёды, галоўнае верыць і не здавацца! Таму наш падарунак усім вам – унікальнае відэа, якое мы просім не паўтараць ні ў адным з офісаў, ні ў якім іншым памяшканні ні з якай нагоды! Віншуем з Новым годам і жадаем бясконцага аптымізму і веры ў свае сілы! Далей »

Сапраўднае дзіцячае свята ў «Каралеўстве маленькіх цмокаў» (фотарэпартаж)

Tarantino.by-Karaleustva_malenkix_cmokau-7631

У чароўны свет дзяцінства, калі дрэвы яшчэ падаюцца гіганцкімі, а Дзяды марозы – сапраўднымі, далі нырца тыя, хто наведаў каралеўства маленькіх цмокаў у галерэі сучаснага мастацтва "Ў". Далей »

Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” віншуе Вас з Новым Годам! (віртуальная паштоўка)

45451

Няхай усё змрочнае застанецца ў мінулым, а надыходзячы год прынясе Вам і Вашым блізкім радасць абнаўлення і дасць моц заставацца вернымі сваім ідэалам. Жадаем Вам цеплыні ў адносінах, плёну ў справах і толькі добрых цудаў у жыцці! Далей »

Галерэю сучаснага мастацтва перакулілі з ног на галаву (фотарэпартаж)

Фестываль «З ног на галаву!» перакуліў Галерэю сучаснага мастацтва “Ў” 25 і 26 снежня, падарыўшы ўсім жадаючым свята падарункаў, майстар-класаў i добрых сюрпрызаў. Далей »

Каляднага настрою і поспехаў у новым годзе!

Шаноўныя сябры, каманда сайту "Будзьма разам!" віншуе вас з Калядамі і Новым годам! Дзякуй за ўвагу да нашай працы. У наступны годзе мы плануем прапанаваць вам новыя праекты, новыя конкурсы і болей эксклюзіўных матэрыялаў. Рыхтуем для вас новыя сервісы, сустрэчы з новымі людзьмі. Нас усіх аб'ядноўвае цікавасць да сучаснага беларускага культурнага працэсу, паўстанне беларускай нацыянальнай самасвядомасці, і адпаведна -- з'яўленне новага беларускага грамадства. Далей »

С новогодними традициями родной земли знакомит выставка в Минском областном центре народного творчества

На новогодний проект приглашает галерея Минского областного центра народного творчества. Сегодня здесь в семнадцатый раз пройдет республиканская выставка «Калядные узоры». Тэкст цалкам. Далей »

У Віцебску зноў будзе парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Напярэдадні каталіцкага Раства Хрыстова, 24 снежня, у Віцебску адбудзецца ўрачысты парад Дзядоў Марозаў і Снягурак. Сёлета казачныя персанажы крыху зменяць свой маршрут – яны пройдуць ад плошчы Свабоды да новага цэнтра горада, да плошчы Перамогі. Тут запаляць галоўную гарадскую ёлку, пройдуць тэатралізавае свята і дыскатэка. Тэкст цалкам. Далей »

Старонка 1 з 212