S°unduk зрабіў “ранішнік” для дарослых (фотарэпартаж)

Tarantino.by-Sunduk-0896

Гурт S°unduk на чале з Ганнай Хітрык правёў “ранішнік” для сваіх прыхільнікаў на стары Новы год. Музыкі прадставілі свой другі студыйны дыск — казак з куфра — у практычна цалкам запоўненай зале ДК глухіх. Далей »

Канцерт The UNB: «Дольнік робіцца папулярным» (фотарэпартаж)

Tarantino.by-The_UNB-2872

The UNB далі самы вялікі і самы важны канцэрт у сваёй гісторыі. Гурт вырашыў часова пакінуць клуб “Графіці”, дзе перыядычна выступае з аншлагам, і наважыўся даць сольнік у “Re:public”. Рызыка апраўдалася. Выступ каманды на чале з Дольнікам выклікаў немалую цікавасць. Прынамсі, танцпляц быў заняты. The UNB адыгралі на адным дыханні праграму больш чым на дзве гадзіны. Прычым частку з яе сыгралі ў пашыраным складзе. Далей »

Поп-панкі AMAROKA: першы кліп на зайздрасць рэперам

amaroka

Беларускамоўны поп-панк гурт AMAROKA прэзэнтаваў у інтэрнэце свой першы афіцыйны кліп на песьню «Puls» з аднайменнага альбома, які выйшаў у 2011 годзе. Кліп зроблены ў клясычнай амэрыканскай панкаўскай стылістыцы. Далей »

Вольскі напісаў музыку для грандыёзнага польскага мюзыклу

aaef9cb11cce8d3124f4d6c720fecdbc

Лявон Вольскі стаў адным з аўтараў музыкі да польскага мюзыкла «Nie ma Solidarnosci bez Milosci» («Няма салідарнасьці безь любові»). Яго прэм’ера адбудзецца 21 студзеня ў варшаўскім тэатры Palladium, гэта найбуйнейшая прыватная тэатральная пляцоўка ў Польшчы. Тамтэйшыя СМІ называюць гэтую культурную падзею грандыёзнай. Праект падтрымалі былы польскі прэзыдэнт Лех Валэнса і старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузек. Цікава, што акрамя Вольскага, да напісаньня музыкі да мюзіклу былі запрошаны сэр Элтан Джон і Бона. Далей »

Cпецыяльны канцэрт гурта «Верасень» 13 студзеня 2012 года

13-01-2012 Верасень_13 copy

У межах серыі канцэртаў “Штомесяц 13-га па-беларуску” у клубе «Салтайм» (пр. Незалежнасці 131/1) праходзяць выступы беларускамоўных рок-каманд. Але 13 студзеня 2012 года прапануем вам наведаць Special Event (спецыяльную падзею) гурта “Верасень”. Імпрэза адбываецца ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!". Далей »

«Ляпис Трубецкой», Лявон Вольскі з «Крамбамбуляй» і Pomidor/off у Маскве (фотарэпартаж)

1000n

Канцэрт гурта "Ляпис Трубецкой" пры падтрымцы Лявона Вольскага з "Крамбамбуляй" і Аляксандра Памідорава адбыўся ў маскоўскім клубе "P!PL" у навагоднюю ноч. Далей »

Гурт «BosaeSonca» прэзентуе міні-альбом «Shara»

bs-shara_cover

Гурт «BosaeSonca» прэзентуе навагодне-калядны падарунак у выглядзе міні-альбому «Shara». Інтэрнэт-рэліз уяўляе сабой 4 песні, прасякнутыя рок-н-рольным драйвам, месцамі прыфанкованымі фішачкамі, ды настроем са знакам «+», сцвяржаюць музыкі калектыва. Далей »

Трэнд 2012? Беларускія рокеры пачалі весці online-трансляцыі запісу альбомаў (відэа)

re123+-studio

Упершыню ў гісторый беларускай музыкі  гурт Re123+ правёў анлайн-трансляцыю запісу новага альбома.  Студыйная сэсія experimental / drone / ambient праекту прайшла ноччу з 26 на 27 снежня ў адной са студый Санкт-Пецярбурга праз папулярны інтэрнэт-сэрвіс smotri.com. У перапынках запісу гітарных партый музыкі распавядалі пра канцэпцыю працы і адказвалі на пытанні гледачоў. Далей »

Старонка 3 з 15312345...Апошняя »