Раздзел: Кнігагляд
Ёсць што чытаць: беларускія пісьменнікі нарэшце пачалі прадукаваць «літаратуру для ўсіх»
28 студзеня адбылася беспрэцэдэнтная ў гісторыі айчыннага кнігадруку акцыя: пісьменнік з помпай адзначаў першы дзень продажу свайго твору. У выдавецтве «Логвінаў» выйшаў «Шалом» — доўгачаканы раман мастака і, ад нядаўняга часу, пісьменніка Артура Клінава. Апроч таго, прадстаўнікі выдавецтва «Логвінаў» намякнулі наконт далейшых планы кнігадруку. Рыхтуецца да выхаду яшчэ адзін узор займальнага чытва — раман «Тэорыя змовы» Уладзіслава Ахроменкі, літаратара, які, выяўляецца, умее пісаць і адзін — без Максіма Клімковіча. Здаецца, самы час абвесціць: доўгачаканая экспансія беларускамоўнай масавай літаратуры на кніжны рынак пачалася. Далей »
Новая кніга Ул. Мацкевіча: Ці трэба беларусам ізноў перапісваць сваю гісторыю?
У сваёй кнізе "Пераацэньванне каштоўнасцяў гісторыі і культуры Беларусі" Ўладзімір Мацкевіч заклікае беларусаў перапісаць уласную гісторыю. Далей »
Выйшла кніга пра рыцарскую музычную культуру ВКЛ і Каралеўства Польскага
У выдавецтве “Кнігазбор” убачыла свет кніга Зміцера Сасноўскага “Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага”. Далей »
ТОП – 10 кніг 2010 году ад выдавецтва «Галіяфы»
Сталася новамодным рабіць рэйтынг дзесяці самых цікавых выданняў года. Выдавецтва "Галіяфы" вырашыла таксама скласці свой рэйтынг. Далей »
Топ-10 кніг за 2010: версія выдавецтва «Логвінаў»
Услед за "Нашай Нівай", мы вырашылі зрабіць рэйтынг дзесяці самых цікавых выданняў 2010 году. Хіба зрабілі мы тое на свой капыл. Такім парадкам, Найлепшыя кнігі 2010, надрукаваныя ў выдавецтве "Логвінаў" Далей »
Кароткая граматыка літоўскай мовы
У мінскім выдвецтве "Радыёла-плюс" выйшла кніга В. Р. Вячоркі "Кароткая граматыка літоўскай мовы". Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца літоўскай мовай. Далей »
Кнігагляд: Яцкоўскі па-беларуску
Лондан, 1854 год. У эмігранцкім асяродку, у друкарні Аляксандра Рыпінскага выходзіць, напісаная па-польску “Powieść z czasu mojego, czyli Przygody Litewskie”. У прадмове ёсць радкі: “Аўтар не мае амбіцый спрачацца з вядомымі крытыкамі, бо – ці іх ацэнка будзе станоўчая, ці адмоўная – кніжка надрукаваная і ўжо не зменіцца…” Аўтар памыліўся. Кніга змянілася і вярнулася. Далей »
«Олівер Твіст» Чарльза Дыкенса па-беларуску.
У выдавецтве "ГАЛІЯФЫ" выйшаў раман Чарльза Дыкенса "ОЛІВЕР ТВІСТ"! Выданне ўжо з'явілася на паліцах кнігарні "Галіяфы" (Падземка, пр-т, Незалежнасці, 43). Далей »
«Беларусы ў Вялікабрытаніі»
Калі Iвонка Сурвілла й Сяргей Навумчык вырашылі адведаць беларускія асяродкі ў Аўстраліі, дык узялі з сабой у якасьці пуцяводніка кнігу Натальлі Гардзіенкі “Беларусы ў Аўстраліі” (2004). Цяпер яны спакойна могуць ехаць і ў Англію. Далей »