Міхал Анемпадыстаў пра праект «Імёны Беларусі: Топ-12»

-- Гісторыя -- гэта непарыўны працэс, дзе кожная асоба робіць свой унёсак, і вызначаць галасаваннем значнасць унёскаў, на маю думку, не зусім карэктна. З вынікаў галасавання можна рабіць высновы адносна вядомасці гістарычных асобаў у сучасным беларускім грамадстве. Рэйтынг вядомасці, «раскручанасці», але не значнасці. Далей »

Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч пра праект «Імёны Беларусі: Топ-12»

-- Я больш схіляюся да палітычных асобаў, нягледзячы на тое, што кампанія «Будзьма» – культурніцкая. У мой тузін асобаў трапілі б князі Вялікага Княства Літоўскага: Міндоўг, Гедымін, Вітаўт, таксама знакавы дзеяч Вялікага Княства Леў Сапега і вялікі гетман Княства Януш Радзівіл. Далей »

Філосаф, кіраўнік Беларускага калегіюма Алесь Анціпенка пра праект «Імёны Беларусі: Топ-12»:

- У выніках галасавання ёсць відавочная логіка. Гэта характэрна не толькі для нашай краіны, гэта характэрна для любой краіны, калі вядомымі асобамі з'яўляюцца палітычныя дзеячы, пісьменнікі, мастакі, навукоўцы, інтэлектуалы, спевакі. Далей »

Намеснік дырэктара кампаніі БелПІ Зміцер Дайнека пра праект «Імёны Беларусі: Топ-12»

– Сама ідэя праекту «Імёны Беларусі: Топ-12» добрая. Я сам удзельнічаў у галасаванні, цяпер прагледзеў вынікі. На мой погляд, вынікі атрымаліся цікавымі, як на мяне, яны адэкватныя і лагічныя. Адзінае што Тадэвуш Касцюшка ўваходзіць у раздзел «Самыя выбітныя гістарычныя асобы замежных краін і культур, народжаныя на зямлі Беларусі». Далей »

Гісторык Алег Гардзіенка пра «Імёны Беларусі: Топ 12»

-- Бачна, што гэты спіс Імёны Беларусі: топ-12 складалі людзі нацыянальна арыентаваныя. Каб галасаванне было на сайце tut.by  ці на сайце «Камсамольскай праўды» - вынікі былі б іншыя. У гэтым спісе мы бачым многіх людзей, якія звязаныя з беларускамоўнай нацыянальнай культурай. Далей »

Імёны Беларусі: топ-12 — галасуй!

Сябры! Да 3 траўня трывае галасаванне за тузін асобаў, імёны якіх сёння могуць найбольш паспяхова ствараць пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце (гл. пра праект). На адрас "Будзьма разам!" было даслана амаль 200 імёнаў. Далей »

Старонка 1 з 512345