Тэатры D.O.Z.S.K.I. і CHASQUI ў Мінску (фотарэпартаж)

Тэатр сучаснай харэаграфіі DOZSK.I. (Мінск) і тэатр свабоднай пластыкі CHASQUI (Берлін) прадставілі мінскаму гледачу на сцэне сталічнага ДК Прафсаюзаў сумесны праект "Бегство, Или Осторожно! Хрупкое", створаны па замове міжнароднага фестывалю "TanzArt". Далей »

“Пан міністр”: гісторыя сапраўднага вар’яцтва

Прэм'ера спэктаклю па п'есе Францішка Аляхновіча "Пан міністар" адбылася на сцэне Тэатра юнага гледача 5 сакавіка.
Часовая сцэна ТЮГу размесцілася ў Доме літатаратара.  Пастаноўку "Пана міністра"  смела можна ставіць у лік галоўных тэатральных падзеяў у 2011 годзе. Хоць бы з той прычыны, што Францішка Аляхновіча на беларускай сцэне ставяць вельмі рэдка, а “Пана міністра” у Мінску дык наогул не бачылі з 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Далей »

«Тэатральная п’еса» Андрэя Курэйчыка

Андрэй Курэйчык прадставіў сваю новую п'есу 13 снежня на Малой сцэне Тэатра сучаснай драматургіі і рэжысуры. На прэм’еру прыйшлі сябры Андрэя, акторы галоўных тэатраў Беларусі і тэатральныя крытыкі. Далей »

Творчая сустрэча з Аляксеем Дударавым «Ваш выхад, маэстра!»

20 кастрычніка а 17-й гадзіне адбудзецца творчая сустрэча з вядомым беларускім драматургам, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі Аляксеем Дударавым «Ваш выхад, маэстра!» (з нагоды 60-годдзя з дня нараджэння). Аматары тэатральнага мастацтва змогуць убачыць урывак са спектакля «Не пакідай мяне». Траецкае прадмесце, вул М. Багдановіча, 13. Далей »

Варшаўскі тэатар “Рампа” – у аблозе беларускіх творцаў

30 верасьня а 19-й на сцэне варшаўскага тэатру “Рампа” – прэм’ера: беларускі рэжысэр, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін прадстаўляе па-польску “Пінскую шляхту”, а адну з галоўных роляў у спэктаклі выконвае купалавец Віктар Манаеў. У галерэі ж тэатру ў гэты самы вечар – вэрнісаж васьмі беларускіх мастакоў. Далей »

«Театральный куфар» в Минске

В этом году в форуме, девиз которого «Традиции. Поиск. Эксперимент» принимают участие 19 коллективов из 16 стран мира. Все они представят свои спектакли на родных языках. Кроме того, в программе фестиваля множество мастер-классов и перфоманс-акций. Далей »

«Пінская шляхта» у пастаноўцы Пінігіна — 30 верасня, Варшава

Прэм’ера «Пінскай шляхты» Дуніна-Марцінкевіча ў пастаноўцы беларускага рэжысёра Мікалая Пінігіна адбудзецца на сцэне варшаўскага тэатра «Рампа» 30 верасня. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Святлана Шыцікава. Далей »

Старонка 2 з 1312345...Апошняя »