Ток-шоу “Культурная афіша: змест, эфект і адметнасці” прайшло ў Гродна

tarantino-by-tok-shoy_grodna-0259

Афлайнавае ток-шоу, арганізаванае кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, адбылося 8 снежня ў Гродна. Ток-шоу прайшло пад назвай “Культурная афіша Гродна: змест, эфект і адметнасці" і было прысвечанае пытанням культурнага жыцця горада. Удзел у ток-шоу ўзялі вядомыя музыкі і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі бізнэс-структур і духавенства, супрацоўнікі радыё, тэлебачання і палацаў культуры Гродна. Далей »

Feel the difference: Фестываль AD.NAK! ідзе ў рэгіёны (фотарэпартаж)

Tarantino.by_AdnakGrodno-9170

Фестываль AD.NAK! перарос сябе ў межах МКАД і распачаў серыю рэгіянальных прэзентацый. Шэсце, а дакладней, аўтапрабег фестывалю па краіне стартаваў 13 кастрычніка ў Горадні. У гарадскі драматычны тэатр былі запрошаныя рэкламісты, дызайнеры і вольныя мастакі, якія працуюць у Горадні і Гарадзенскай вобласці. Партнёрам рэгіянальных прэзентацый “Аднак” стала кампанія “Атлант-М Вест”, імпарцёр Ford у Рэспубліцы Беларусь. Далей »

Піўны каляндар Беларусі: неабходнасць вяртання

51478711

У адрозненне ад большасці еўрапейскіх краін, у Беларусі амаль зусім страчаны рытм штогадовага піўнога календара. Гістарычна ва ўсіх краінах Еўропы (прынамсі, на поўнач ад Альпаў, Пірэнэяў і Балканаў) піва было найбольш старажытным і масавым з алкагольных напояў, а яго вытворчасць і спажыванне былі выразна прывязаныя да гадавога сельскагаспадарчага цыклу. Далей »

РАЙПО-стайл — эксклюзіў з Дажынак (фотарэпартаж)

_un

"Севярын, магчыма ты палічыш мяне псіхам, але я прапаную ў суботу пракаціцца ў Маладзечна на Дажынкі", -- прапанаваў мне па тэлефоне прыяцель. Я ані сэкунды не вагаўся, бо ведаў, што атрымаю шмат карыснай інфармацыі пра тэндэнцыі ў разьвіцьці сучаснай афіцыйнай ідэалогіі. А яшчэ я ведаў, што пабачу шмат таго, што прынята называць прыколам. Далей »

Алег Скрыпка: «Мне сніцца парой, што існуе краіна мрой» (mp3)

_8729

Украінскі гурт «Воплі Відаплясава» запісаў для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» беларускую версію аднаго з сваіх галоўных хітоў. «Краіну мрой» на беларускую мову пераасэнсаваў Андрэй Хадановіч. Алег Скрыпка назваў пераклад бездакорным і з вялікім задавальненнем заспяваў па-беларуску. І не толькі таму што з вялікай павагай ставіцца да нашай краіны. Лідар ВВ зусім нядаўна высветліў, што ён на чвэрць беларус. Далей »

Нямецкамоўны Алесь Разанаў (фотарэпартаж)

_razanov-9225

Месяц нямецкай літаратуры ў Мінску вырашана было пачаць з творчага вечара Алеся Разанава. Яго новая кніга складаецца з нямецкамоўных вершаў і мае назву “Der Mond denkt, die Sonne sinnt”. Далей »

“Перазагрузка–2”: “Мумий Тролль”, “Воплі Відоплясова” і іншыя зоркі заспявалі па-беларуску

_img_400

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадстаўляюць праект “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”. Гэта лагічны працяг паспяховага праекту, распачатага два гады таму, які ў гэтым годзе перарос межы Беларусі і стаў міжнародным. Далей »

Фестываль ‘Вялікае княства паэзіі’ – 8-9 верасня

_fest_2web

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча ў Варшаве, Беларускі ПЭН-Цэнтр маюць гонар запрасіць на міжнародны фестываль “ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ПАЭЗІІ” Далей »

Хіп-хоп фестываль «Подых Урбана» (фотарэпартаж)

Самыя актуальныя беларускія рэп-каманды адкрылі новы музычны сезон вялікім канцэртам на танцпляцоўцы Парку Чалюскінцаў. Вожык прадставіў у жывую свой новы альбом “У віры падзеяў”, а PANaNieba зладзілі перадпрэзентацыю сваёй будучай плыткі “71”. Далей »

Старонка 1 з 3412345...Апошняя »