Панскі маёнтак Сула: прыватны капітал на гістарычным аб’екце

Сула… Невялічкая вёсачка ў Стаўбцоўскім раёне і былы панскі маёнтак, апошнімі ўладальнікамі якога былі Ленскія. Некалькі гадоў таму сюды прыйшлі сродкі прыватных інвестараў. Так, з 2006 года, дзякуючы дапамозе мясцовых энтузіястаў і краязнаўцаў, а таксама з дазволу Міністэрства культуры і мясцовых улад тут пачалася маштабная рэканструкцыя. За месяц-два да таго, як “Агратурыстычны комплекс гісторыка-культурнага напрамку “Панскі маёнтак Сула” сустрэне першых наведвальнікаў, журналіст TUT.BY пабывала на тэрыторыі маёнтку.