Помнік каралю Міндоўгу з’явіцца ў Навагрудку ў 2010 г.

mindouh_pomnik

Помнік першаму каралю Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу меўся з’явіцца ў цэнтры Навагрудка напачатку кастрычніка сёлета, але адкрыццё перанеслі на наступны год. Не хапіла грошай – ліццё каштуе каля 300 млн. рублёў.

Як паведаміў Вячаслаў Лаўрашчук, галоўны спецыяліст аддзела культуры Навагрудскага райвыканкаму, прадпрыемствы Навагрудка і грамадзяне з усёй краіны пералічваюць грошы на помнік. Але, калі Еўрарадыё паспрабавала ахвяраваць грошы на помнік Міндоўгу, супрацоўнікі “Беларусбанку” паведамілі, што разліковы рахунак, пазначаны Навагрудскім райвыканкамам, не існуе.

Вячаслаў Лаўрашчук: “Гэтага не можа быць! Разліковы рахунак адкрыты і грошы, хоць і марудна, паступаюць. На жаль, грошы яшчэ не сабраныя, бо, разумееце, фінансаванне абмежаванае. Калі б былі грошы, то, я думаю, вельмі хутка помнік ўжо рыхтаваўся б да адкрыцця”. Тэкст цалкам.

Фота Анатоля Рудкоўскага.

Адзін каментар

  1. # 21 кастрычніка 2009 10:46
    Яўген

    М-даа. Помнік Міндоўгу, а плошча Леніна!!! Сэнс? Трэба спачатку зрабіць плошчу Міндоўга, у Наваградку няма нават ніводнай вулачкі ў гонар Міндоўга!

Ваш каментар