Прэзентацыя гістарычных паштовак Магілёва: з мінулага ў сучаснасць

2 жніўня ў відэазале кінатэатра «Космас» адбылася прэзентацыя паштовак, аб’яднаных назвай «Магілёў: з мінулага ў сучаснасць». У час, калі людзі ў асноўным падтрымліваюць сувязь па тэлефоне або праз Інтэрнэт, з’яўленне паштовак з краявідамі старога горада — справа незвычайная. На сустрэчу з даўніной з’явіліся і фотамастакі, і гісторыкі, і прадстаўнікі выдавецтва, якое подтрымала праект і надрукавала карткі. Завітала на «паштова-гістарычную» прэзентацыю і карэспандэнт сайта.

Напэўна не памылюся, калі скажу, што далёка не кожная кінастужка прывабіць столькі ўдзячных людзей… Сапраўды, у «Космасе» было сутарэнне! Важна тут таксама і тое, што на сустрэчы зусім не было выпадковых гледачоў: мастакі-прафесіяналы і аматары гісторыі — усе яны надзвычай добра разумелі аздін аднаго! Кожны, хто браў у рукі паштоўкі, быццам скіроўваўся ў падарожжа па старому Магілёву. Вось — Малая Садовая, а вось — Вялікая. На другім фотаздымку — парк Мураўёва, Кафедральны Іосіфаўскі сабор або Скрыжаванне вуліц Вялікай Садовай і Дваранскай. У гістарычных сюжэтах — што праўда — пазнаваліся сучасныя вуліцы і дамы.

чытаць далей

Ваш каментар