Ці будзе ў мінчукоў яшчэ адно Траецкае прадмесце?

У гістарычным цэнтры Мінска кіпяць будаўнічыя работы. У раёне вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай), каля ракі Свіслач аднаўляюць гістарычны квартал. Праўда, паводле спецыялістаў, афіцыйны праект — штучны навабуд. Група маладых архітэктараў, папрацаваўшы ў архівах, куды да іх ніхто не зазіраў, стварыла альтэрнатыву — гістарычна дакладны праект забудовы Зыбіцкай, знішчанай саветамі ўжо пасля вайны. Аб яго сутнасці піша намеснік старшыні Беларускага камітэта ІКАМОС, сябра Рады Беларускага фонду культуры Павел КАРАЛЁЎ.

Дамкі «под старину»

Яшчэ вясной адбылося паседжанне Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Нагадаем, што ў гэтую камісію ўваходзяць прадстаўнікі вядучых грамадскіх арганізацый, творчых саюзаў, якія ў сваёй дзейнасці займаюцца вывучэннем гісторыка-культурнай спадчыны, вырашаюць пытанні, звязаныя з яе аховай (сярод іншых у складзе камісіі трэба адзначыць Беларускі фонд культуры, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Беларускі саюз архітэктараў, Беларускі саюз мастакоў, Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах «ІКАМОС», МГА «Гісторыка» і інш.).

Найбольшая ўвага камісіі была нададзеная сітуацыі, што склалася вакол рэгенерацыі вуліцы Гандлёвай у Мінску. Сёння практычна завершаная рэканструкцыя і рэстаўрацыя-аднаўленне забудовы аднаго боку вуліцы. Што з гэтага атрымалася, можна ўбачыць на ўласныя вочы: намаганнямі архітэктараў і будаўнікоў гістарычны цэнтр Мінска атрымаў дамкі «под старину» – муляжы старажытнай забудовы з сучасным дызайнам. Такое аднаўленне становіцца ўсё больш тыповым, калі мы кажам пра рэканструкцыю і рэстаўрацыю помнікаў Беларусі.

чытаць далей

Ваш каментар