Валун Пілсудскага ў Вілейцы зноў пад пагрозай вывазу

Памятны камень зноў хочуць перавезці. Цяпер ужо на ранейшае месца ў вёску Будзькі Хаценчыцкага сельсавета.

У маі дырэктар лесагаспадарчай установы «Краснасельскае», куды ўваходзіць Хаценчыцкае лясніцтва, Аляксандр Буры звярнуўся ў Вілейскі райвыканкам з просьбай вярнуць камень на ранейшае месца. Яго мяркуецца ўключыць у лік турыстычных аб’ектаў на тэрыторыі гаспадаркі.

Намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Мікалай Кароткі паведаміў, што канчатковае рашэнне наконт каменя будзе прынятае ў бліжэйшы час. Тэкст цалкам.

Ваш каментар