Вандроўка “Астравецкі рэквіем” 15 сакавіка
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае на краязнаўчую вандроўку па Беларусі “Астравецкі рэквіем” з цыклу “Страчаны Свет”.
Экскурсія будзе праходзіць па маршруце:
Жодзішкі – былы кальвінскі збор, зараз Святатроіцкі касцёл 17 ст., з фрэскавымі інтэр’ернымі роспісамі Пятра Сергіевіча;
Гервяты – Святатроіцкі касцёл у неагатычным стылі 1904 г., вадзяны млын канцу 19 ст.;
Міхалішкі – касцёл святога арханёла Міхала 17 ст.;
Тракенікі – сядзіба пачатку 20 ст. у неабарочным стылі, радзіма мастака Мар’яна Богуша-Шышкі, тэктанічны разлом у парку;
Быстрыца – Крыжаўзвіжанскі касцёл сярэдзіны 18 ст.;
Варняны – Георгіеўскі касцёл сярэдзіны 18 ст., местачковая забудова сярэдзіны 18 ст., рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Абрамовічаў;
Астравец – Казмадзем’янаўскі касцёл сярэдзіны 18 – пачатку 20 ст., касцёл Адшукання Св. Крыжа ў неараманскім стылі пачатку 20 ст.;
Гудагай – Дабравешчанскі касцёл сярэдзіны 18 ст.
Вандроўка адбудзецца 15 сакавіка і будзе ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма!».
Інфармацыйнае забеспячэнне: Антон Астаповіч
Кантакт для запісу і даведак:
+375 29 111 73 32
+ 375 17 262 73 43
Запытаць Антона Астаповіча
e-mail: astant@tut.by