Украіну ахопіць «Беларуская вясна»
З 10 па 22 траўня Украіну ахопіць “Беларуская вясна” – фестываль сучаснай беларускай культуры адбудзецца ў чацверты раз і пракоціцца па гарадах Украіны ад Кіева, Харкава, Львова і Івана-Франкоўска да Тэрнопаля, Бровараў, Днепрапятроўска і Чарнаўцоў.
Фэст адкрыецца перформансам на Беларускай вуліцы “Лыжы на асфальце”: на лыжы стануць спартоўцы з Філадэльфіі, Варшавы і Бровараў.
У межах “Беларускай вясны-2010” пройдзе выстава беларускай рэпартажнай фатаграфіі “Belarus Press Photo 2010”, відэапаказы анімацыі, майстаркласы выцінанкі ад мастачкі Лоры Янушчык, прэзентацыя адзінага недзяржаўнага беларускамоўнага Belsat TV і шэраг лакальных акцый. Тэкст цалкам.
