Набор слухачоў на курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу”

Аляксандр Лагвінец у супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам і Таварыствам Беларускае мовы абвяшчае набор слухачоў на курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу”.

Мэта курсу – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаваньні гісторыі дачыненьняў, актуальных пытаньнях ды мадэляў будучага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і аб’яднанай Эўропай.

Курс складаецца з 16 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасьць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы (Наталін, Польшча).

Мова выкладаньня курсу – беларуская. Для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі пажаданае.

Арганізацыйнае спатканьне адбудзецца ў пятніцу 06 лістапада 2009г. а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).

Распаўсюд дадзенае інфармацыі сярод зацікаўленых асобаў, а таксама на сайтах і блёгах толькі вітаецца.

Дадатковая інфармацыя:

+375296061034 a @ lahviniec.org

Ваш каментар