Абраныя пераможцы фотаконкурсу «Турыстычная Беларусь»

На сайце «Будзьма разам!» падведзеныя вынікі фотаконкурсу «Турыстычная Беларусь».

Паводле меркавання зарэгістраваных карыстальнікаў нашага сайта, у якіх была магчымасць абраць найлепшага «турыстычнага агента» шляхам галасавання, ім стаў Сяргей Віннікаў.

Фотаэксперт Сяргей Серабро, рэдактар інтэрнэт-выдання «Народныя навіны Віцебска», упадабаў мастацкі позірк на беларускія краявіды Кацярыны Азаравай, адзначыўшы яе першы фотаздымак: «Што датычыць фоткі, то яна ці не адзіная, дзе назіраецца хоць нейкі сюжэт. Абгрунтавана прыменены перавод у чорна-белую палітру».

Паводле ж калектыўнага меркавання рэдакцыі сайта «Будзьма разам!», перамаглі фотаработы Людмілы Пракопавай.

У хуткім часе з пераможцамі фотаконкурсу «Турыстычная Беларусь» звяжуцца і абгавораць умовы атрымання прыза, а гэта квіток на дваіх на экскурсійную паездку па Беларусі ў кастрычніку, арганізаваную Таварыствам аховы помнікаў і аб’яднаннем “Гісторыка”.

Ваш каментар