Турыстычная Беларусь: Ала Гулюк
Вельмі цудоўныя мясціны – Мёрская зямля: адпачнуць і акрэпнуць духам тут можна!
Побач з вёскай Павяцце ёсць вадаспад. Мала хто ведае пра яго, аднак ён заслугоўвае ўвагі. Быццам бы залатая вада імкнецца праз гушчар у некранутыя куткі прыроды. Халодная вада дае моц і кранае сваёй чысцінёй і празрыстасцю!
На беразе возера, у невялікім горадзе Мёры быў пабудаваны ў 1906 годзе касцёл. Гэта вельмі каштоўнае месца для духоўных падарожжаў.
Слуп у гонар Канстытуцыі 1791 года пабудаваў мясцовы пан Лапацінскі ў 18 стагоддзі ў мястэчку Лявонпаль, на прыгожым беразе Дзвіны. Непадалёк у яго знаходзіцца сядзіба. Дарэчы, кожны год нашчадкі Лапацінскага з Польшчы наведваюць гэтыя мясціны.



Іван
Вельмі цікавы вадаспад – яшчэ ў А. Смоліча чытаў пра яго – але сам ня бачыў:)
Lera
Спасибо вам большое. Не только интересные фото, но и очень позновательные. Водопад для меня открытие! А снимок столба в честь конституции в учебник по истории поместить надо. У нас у вторых после США конституция появилась. Это дорогого стоит
Prodigy
дзякуй вам за фотаздымкі, вельмі прыгожа.
а я сама была на гэтым вадападзе некалькі разоў. ён такі ж прыгожы, як на фотаздымках і яшчэ громка шуміць калі ў яго зайсці.
вельмі цікавыя мясціны.
антось
Тамсама я ўпершыню ўбачыў сапраўдныя «плакучую иву». Зверху, з вецця падаюць буйныя кроплі – выдзяленні самога дрэва.