Баранавіцкае ТБМ просіць улады ушанаваць 350-годдзе Палонкаўскай бітвы
Баранавіцкае ТБМ збірае подпісы пад зваротам у райвыканкам з просьбай ушанаваць 350-годдзе Палонкаўскай бітвы.
Раней грамадскія актывісты ўсталявалі на яе месцы пад вёскаю Палонка памятны камень з шыльдаю. Аднак невядомыя шыльду адбілі і скралі, хаця помнік быў асвечаны ўніяцкім святаром. Цяпер на месцы Палонкаўскай бітвы сметнік. Тэкст цалкам.