Баранавіцкія ўлады не знайшлі грошай на шыльду ў гонар Палонкаўскай бітвы
Кіраўніцтва Баранавіцкага раёна адмовілася ўсталёўваць металічную шыльду на камені на месцы Палонкаўскай бітвы.
Сёлета 28 чэрвеня адзначаецца 350-годдзе бітвы пад Палонкай, у якой злучанае беларуска-літоўскае і польскае войскае перамагло ўтрая большую армію маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага. З гэтай нагоды баранавіцкая інтэлігенцыя звярнулася ў райвыканкам з прапановамі добраўпарадкаваць месца славутай бітвы. Тэкст цалкам.