Шведская амбасада перакладае класічныя творы для маленькіх беларусаў

Беларуская мова паступова становіцца прыкметай элітарнасці, а беларускамоўнае выхаванне становіцца ўсё больш папулярным сярод бацькоў. Тым не менш праблем усё яшчэ хапае: літаратуры на роднай мове для дзетак мала, а іншым разам нават блізкія не разумеюць, навошта дзяцей вучыць беларускасці.