Вялікі сольны канцэрт «Ляпісаў» у Мінску
Гурт «Ляпіс Трубяцкі» дасць вялікі сольны канцэрт у Мінску. Ён адбудзецца 9 траўня ў Палацы спорту.
Прадзюсер гурту Яўген Калмыкоў паведаміў, што першапачаткова планавалася выступіць у мінскім Футбольным манежу. Адмовіцца прыйшлося з-за пажарных норм бяспекі, па якіх дазваляюць прысутнічаць на канцэрце толькі пяці тысячам чалавек. Але гэта мала, лічыць прадзюсер. А звяртацца да «Мінск-Арэны» не захацелі з-за яе нязручнасці ў правядзенні падобных выступаў. Тэкст цалкам.
Падпісацца на каментары праз RSS
