“Будзьма на Гарадзеншчыне”
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Горадню ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі. Задачай творчай групы было сустрэчы з прадстаўнікамі польскай дыяспары, як афіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі, Саюза палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжэлікі Борыс, прадстаўнікоў польскай супольнасці не заангажаваных у грамадскі рух, а толькі ў нацыянальнае культурніцкае будаўніцтва.
Па выніках творчай камандзіроўкі адзняты натурны матэрыял, сабраны шматлікія інтэрўю, што дазволіць адлюстраваць у фільме не толькі гісторыю польскага этнасу ў Беларусі, але і яго сучаснае жыццё з шматлікімі праблемамі, паўстаўшымі ў грамадзе пасля 2005 г.
Здымкі фільма “Ад Крэва разам назаўжды” - працяг цыклу “Суквецце”, што прысвечаны этнічным меншасцям у Беларусі, праца над якім пачалася па ініціятыве і тэлестудыі, і Таварыства, бо на думку удзельнікаў творчага праекта міжэтнічная талерантнасць і гармонія магчымы толькі ў асвечаным грамадстве, якое ўспрымае чужые культурныя традыцыі не як нешта варожае, а як складаную частку агульначалавечага культурнага багацця.
Стварэнне такіх дакументальных фільмаў – спроба пошукаў гармоніі і ўзаемапаразумення сярод розных групаў беларускага грамадства, што спрыяе ўсталяванню і ўзмацненню грамадзянскай супольнасці, аднаму з асноўных інстытутаў сапраўднай дэмакратыі, і дапамагае скансалідаваць усе фрагменты мазаічнай беларускай нацыі ў адзіны этнічны арганізм.
Пад час творчай экспедыцыі адбылася сустрэча старшыні Рэспубліканскай рады Таварыства з мясцовай інтэлегенцыяй, краязнаўцамі, у ходзе якой заснавана першасная суполка Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, куды ўвайшлі, як беларусы, так і прадстаўнікі польскай дыяспары. Суполку ўзначаліў віцэ-прэзэс Клуба радзіны польскай Віктар Вайтчук.
Старшыня Рэспубліканскай рады БДТАПГК Антон Астаповіч
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Каментароў няма »
Каментароў пакуль няма.
Пакінуць каментар
F.A.Q.
Апытанка
Конкурс
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартаваў 20 кастрычніка
Усе здымкі фотаконкурсу “Будзьма беларусамі!”
Каляндар
Падпіска
Воблака тэгаў
Найбольш каментаванае
Конкурс. Ці ведаеш знакі Беларусі? (76)
Heraldica Litvaniae (43)
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартаваў 20 кастрычніка (37)
Галоўнае пра сайт (22)
Апошнія каментары
liusterka: Ужо ня будуць, бо на наступны дзень...
Wolczyk: Файныя здымкі! Першае фота проста супэр! ;)...
Вітаўт П: Міндоўг, як кароль Літвы! Гэта супэр. Ці...
Ілья: Уважаемые организаторы обмена. Очень интересное предложение. Но анкета на...

