«Беларускі Трыялог»: Беларуская культура – трывалы элемент еўрапейскай культуры

10-ы юбілейны «Беларускі Трыялог» сабраў інтэлектуалістаў з Еўропы, тых, хто цікавіцца беларускай культурай. Арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца аб’яднанне «Віла Сакрата», якое таксама выдае гадавік Annus Albaruthenicus.
У Трыялозе прымаюць удзел вучоныя з Польшчы, Беларусі, Нямеччыны, Вугоршчыны, сваю цікавасць падрыхтоўкай адзінаццатага выпуску штогодніка таксама выказалі інтэлектуалісты з Англіі, Аўстрыі, Італіі, Скандынавіі, Канады. У праграме побыту — аўтарскія сустрэчы, студыйны аб’езд па мясцовасцях уздоўж мяжы Беларусі і Еўрасаюзу.
Па словах ініцыятара Трыялогаў Сакрата Яновіча, 10 гадоў існавання сустрэч і 10 нумароў часопіса зрабілі сваю работу. Цікавасць да беларускай культуры вырасла ў шмат разоў.
- Калі 10 гадоў таму назад я знайшоў у Еўропе толькі двух інтэлектуалістаў, якіх цікавіла беларуская культура, то ў гэты момант я маю ў Еўропе каля 30 інтэлектуалаў, усякіх: італьянцаў, немцаў, французаў, аўстрыякаў – і гэта мяне надта радуе. Гэта сведчыць аб тым, што беларуская культура пачынае быць нейкім трывалям элементам еўрапейскай культуры. Тэкст цалкам.
Фота Радыё Рацыя.