Добрая кампанія для Вашых дзетак

На гэтае лета аж шэсць садкоў у Мінску маюць беларускамоўныя групы. Пішам «аж», бо ніколі раней у апошняе дзесяцігоддзе столькі іх не было. Перавага гэтых садкоў — інтэлігентны падбор дзяцей, часам — невялікія групы. Вашы малыя будуць вучыцца разам з дзецьмі з добрых сем’яў — дзеячаў культуры, бізнэсоўцаў, дактароў, навукоўцаў. Менавіта гэтае асяроддзе выбірае для сваіх дзяцей беларускамоўныя садкі і школы ў сталіцы. Прапануем падрабязную інфармацыю, адрасы і кантакты.

Мінск

Дзіцячая дашкольная ўстанова №412 (пр.Газеты Праўда, 64а) запрашае ў старэйшую ўзроставую групу з беларускай мовай выхавання. Даведкі праз т.: (017) 271‑68‑47.

ДДУ №522 (вул.Русіянава, 23) сёлета набірае малодшую групу. Даведкі праз т.: (017) 260‑65‑01.

ДДУ №314 (вул.Багдановіча, 68а) мае рознаўзроставую групу, тут прымаюцца дзеткі сярэдняга і старэйшага ўзросту. Даведкі праз т.: (017) 234‑25‑61.

ДДУ № 534 (вул.Матусевіча, 59) — цалкам беларускамоўны садок. Даведкі праз т.: (017) 257‑76‑91.

ДДУ № 187 (вул.Кахоўская, 64а) — цалкам беларускамоўны садок. Даведкі праз т.: (017) 213‑06‑71.

ДДУ № 234 (вул.Карастаянавай, 19) набірае рознаўзроставую групу. Даведкі праз т.: (017) 288‑50‑75.

Мінчукам з Сухарава, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3—4 гадоў у беларускамоўны садок па месцы жыхарства, можна звяртацца праз тэлефон: (29) 395‑73‑99 (Дар’я) або праз e‑mail: apalonik@gmail.com. Тэкст цалкам.

Ваш каментар