Фэстываль ZUBROFFKA запрашае

Беластоцкія фільмоўцы чакаюць мастацкай атакі ды свежага подыху з уходу. Фільмовы фэстываль ZUBROFFKA пройдзе ўжо трэці год запар, але ўпершыню прымае міжнародную формулу, выходзіць паза межы Польшчы, адкрываецца на Ўсход : да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца кароткаметражныя кінастужкі з Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі ды Ўкраіны.

Яшчэ больш папулярны сярод фільмовых творцаў ды гледачоў фэстываль кароткаметражнага кіно Жуброфка, пашырае свае рамкі становіцца больш магутным, як кажа Мацей Рандт кіраўнік фільмовага аддзялення БОК, і гэта мае падкрэсліваць назоў фэстівалю ZUBROFFKA.

Фэстываль Жуброўка звязаны з самай сільнай і самай папулярнай жывёлай ў нашым рэгіёне – міфічным зубрам, які ўвасабляе сабой сілу, а таксама душу Падляшша.

Мінулыя гады на Жуброффку прыходзіла каля 100 фільмовых працаў, сёлета формула фэстывалю пашыраецца, таму і спадзяванні па колькасці конкурсных вобразаў большыя, але і болей прапановаў па-за конкурснай часткай, як кажа Мацей Рандт, вялікія спадзяванні менавіта на сяброў з-за ўсходняй мяжы.

Вырашана пашырыць формулу фэстывалю і зрабіць яго міжнародным – “Вокна на Ўсход” – Гэта чарговы сімвал нашага Падляшша. Гэтым хочам выразна падкрэсліць знаходжанне Беластока і Падляшша: – паміж Усходам і Захадам, лічым, што той год будзе яшчэ лепшым, імкнемся рабіць больш цікавую праграму. Таксама будзе шмат паказаў па-за конкурсам

Да 24 лістапада прымаюцца конкурсныя заяўкі, фільмы можна дасылаць па традыцыйнай ды электроннай пошце.

Каардынаты на інтэрнэт старонцы беластоцкага асяродка культуры (www.bok.bialystok.pl/festiwal_filmowy_zubroffka.php) ды нашым сайце (racyja.com ), як кажа Мацей Рандт галоўнае патрабаванне кароткі метраж, формы выканання неабмжаваныя.

Фэстываль Жуброффка з’яўляецца адкрытым фэстывалем, дзе будуць прэзэнтаваныя розныя формы фільмовага мастацтва.

Сярод узнагародаў фэстывалю можна пералічыць: фінансавыя, а таксама відэакамеры, прайгрывальнікі, дыскі ды іншыя звязаныя з фільмам і агульна культурай падарункі. Ад фільмаў на мовах іншых, чым польская, патрабуецца дыялогі у пісьмовай форме на ангельскай мове, але як кажа Кжыштоф Сенкевіч, каарданатар сёлетняй Жуброффкі, і ў гэтым дапамогуць арганізатары: Мы патрабуем фільмы са спісам дыялогаў ў пісьмовай форме на ангельскай мове, але калі нехта гэтага не паспее зрабіць – мы дапаможам з перакладам.

Дарэчы фундатарам галоўнай узнагароды міжнароднага конкурсу “Вокна на ўсход” у рамках фільмовага фэстывалю Жуброффка з’яўляецца Радыё Рацыя.

Ваш каментар