Лявон, налівай!.. (фотарэпартаж)

Першае верасня 2010 года прынесла новыя адкрыцці не толькі першаклашкам ды іншаму шкалярству. Менавіта ў гэты дзень Лявон Вольскі распачаў сваю кар’еру бармэна ў моднай кавярні «Малако». Перад гэтым, вядома, апрануўшыся прыстойна – у камізэльку ды кашульку – падпярэзаўшыся фартукам і нават прыляпіўшы да стойкі беларускамоўную «шпаргалку» з коштамі. У такім выглядзе ён быў трохі падобны да ўратавальніка загубленых алкаголем душ з кінафільма ці то пра мафію, ці то пра каўбояў, а можа, і пра парыжскую багему міжваеннага перыяду.

Напоем вечара была «Крывавая Мэры», якую Лявон з віртуознасцю прафесіянала змяшаў за вечар, відаць, больш за дзесятак разоў. Убачыўшы знаёмы твар, той-сёй замаўляў «Крамбамбулю». Вядома, пыталіся і пра творчыя планы. Лявон з большага пераходзіў на жарты, хоць яму і не было чаго саромецца – акурат у мінулыя выходныя праект «Крамбамбуля» з вялікім поспехам адыграў новую праграму на фэсце «Навальніца».

Падобныя выхады ў свет фронтмэна «NRM» плануюцца ў «Малацэ» і далей па серадох.






Алесь
адзначаў тады свой Дзень народзінаў разам з калегамі з Белсату) ці можна даслаць арыгінальныя фатаздымкі нашай кампаніі мне на пошту?
kviat
«запрасіў дадому, але адрас чамусці не пакінуў» (с)
дасылай кантакт на razam@budzma.org