Праект “Зрабі падарунак Беларусі-пераходзь на беларускую мову”

У Беларусі пачынае дзейнасць праект “Зрабі падарунак Беларусі-пераходзь на беларускую мову”
“Мы хочам дапамагчы людзям, якія жывуць у Беларусі і жадаюць размаўляць па-беларуску, але не адважваюцца, таму што бянтэжацца рускамоўнай большасці.

Мы з Табой паспрабуем разарваць замкнёны круг – «я не размаўляю па-беларуску, таму што ніхто не размаўляе». Усе, хто жадаюць, змогуць перайсці на беларускую мову. Разам мы пераадолеем страх, ляноту і станем мацней!” – так пра сябе заяўляюць арганізатары.

Галоўнай памылкай стала тое, што дзяржава не стварыла ўмоў для аднаўлення пазіцый беларускай мовы, – не толькі галоўнага элемента нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі народу, але і неад’емнага фактару кансалідацыі грамадства. Як следства беларусы ў Беларусі працягваюць выпрабоўваць цвёрдую дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце, стала звужаецца рэальная сфера функцыянавання беларускай мовы.

У большасці школ на ўроках беларускай мовы і гісторыі Беларусі пасля завяршэння ўроку ў зносінах і размовах з вучнямі і паміж сабою настаўнікі аўтаматычна пераходзяць на расейскую, прышчапляючы вучням дачыненне да роднай мовы , як да мёртвай і непатрэбнай , (як мёртвай латыні).

Агульнавядома, што ў беларускіх кіёсках беларускамоўныя выданні складаюць мізерны адсотак, а беларускамоўныя версіі двухмоўных газет заўсёды ў дэфіцыце.

10 мільёнаў грамадзян не маюць магчымасці на ўсёй тэрыторыі Беларусі праглядзець у кінатэатры фільм, дубляваны або агучаны беларускай мовай. Прадаюцца дзесяткі глянцавых часопісаў у Беларусі, напісаныя выключна расейскай мовай.

Беларус у Беларусі пазбаўлены элементарнага права купляць імпартную відэапрадукцыю, агучаную роднай мовай.

Згодна з вынікамі апошняга перапісу насельніцтва, 74,5% грамадзян 10-мільённай Беларусі лічыць роднай беларускую мову. Нягледзячы на гэта, па дадзеных маніторынгу лінгвістычнай камісіі Беларуска-Хельсінкскага камітэта, беларуская мова сёння зведвае пэўныя цяжкасці: яна амаль выключаная са справаводства і з ужывання дзяржаўным чыноўніцтвам. На жаль, адсутнічае праграма падтрымкі і развіцця беларускай мовы. Моваю большасці масавых тэлеканалаў, часопісаў, газет, рэкламы, вулічных надпісаў пакуль у асноўным з’яўляецца расейскай мова.
Можа наша РОДНАЯ МОВА ЗАСЛУГОЎВАЕ ТАГО, каб ЖЫЦЬ і гучаць?

Механізм праекта

Праходзяць акцыі. Валанцёры раздаюць па Беларусі каляровыя кніжкі. У іх сабраны практычныя рады, як менавіта перайсці на беларускую мову і навошта гэта рабіць.

Таксама ў кніжках прыведзены самыя папулярныя беларускамоўныя СМІ, Інтэрнэт-сайты, творы класікаў і сучасных беларускіх аўтараў.

Кніжку будуць раздаваць на вуліцах гарадоў Беларусі, у школах, вышэйшых навучальных установах.

Праект будзе прапаноўваць беларусам перачытваць нашых класікаў і знаёміць з творамі сучасных дзеячаў.

Праводзіць віктарыны.

Весці рубрыку, у якой знаёміць беларусаў з поглядамі, выказваннямі, цікавымі гісторыямі пра беларускую мову ад сучасных культурных дзеячаў.

Далучайся

ТЫ можаш таксама звязацца з намі, падтрымаць нас і можаш стаць валанцёрам.

Мы знойдзем працу, якую ты зможаш рабіць у вольны час. Калі Ты ўжо валодаеш прафесіяй, Ты можаш стаць кансультантам праекта.

ТЫ атрымаеш досвед працы над цікавымі праектамі, якія абавязкова ўзбагацяць цябе жыццёвым досведам і, магчыма, дапамогуць табе ў прафесійнай кар’еры. Разам мы дакажам, што БЕЛАРУСЫ маюць права не толькі марыць аб самадастатковай і высокаразвітай культуры, але ўжо сёння СТВАРАЮЦЬ яе.

Пішы нам:

movaby@moladz.org

Праекат арганізаваны суполкай ВОКА» (ВГ «ВОКА”)
www.Moladz.org з’яўляецца супольнасцю маладых, актыўных, таленавітых беларусаў з ўсяго свету.
Маладзевая інтэрнэт-пляцоўка «ВОКА» – гэта беларускае інтэрнэт-супольнасць, накіраваная на выхаванне моладзі на глебе беларускай нацыянальнай ідэі, на данясенне яе да шырокіх колаў грамадства.

Кнігу ўжо можна спампаваць тут vitalbel.at.tut.by/bymova.pdf

4 каментара

  1. # 26 лістапада 2008 14:08
    Паклаценькі

    Гэта ужо нейкую сэкту нагадвае, адэпты, кніжачкі, валантэры…Здаецца што у масавым парадку гэта адбываецца іншым робам

  2. # 27 лістапада 2008 00:58
    Хрыся

    А як можна запісацца ў валанторы?

  3. # 27 лістапада 2008 18:00
    Сьнег

    Хрыся
    Адпiшыце нам на movаby@mail.ru, наконт валанторау

  4. # 03 снежня 2008 08:39
    Нiк

    Не спампавалась книга.

Ваш каментар