«Школа маладога журналіста» прымае заявы да 25 верасня

Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце «Школа Маладога Журналіста‑13».

ШМЖ — гэта ўнікальная школа ў Беларусі, дзе выкладаюць журналісты‑практыкі.

За 12 год «Школу» прайшло больш за 250 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива»,»Наша Ніва», «Белорусы и Рынок», на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.

Праект складаецца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка будзе прысвечаная асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста», «Жанры журналістыкі», «Асаблівасці газетнай, радыё‑ і інтэрнэт‑журналістыкі» і многія іншыя). Тэкст цалкам.

Ваш каментар