Слэм-рэванш «Беларусь-Украіна» ў Кіеве
Паэтычны слэм-рэванш паміж зборнымі Украіны і Беларусі адбудзецца 15 траўня ў 20.00 у Кіеве на аглядальнай пляцоўцы Андрэеўскага пад’ёму, да якога вядуць металёвыя сходы (каля «Замку Річарда»).
Удзельнікі UA:
Дмитро Лазуткін, Артем Полежака, Павло Коробчук, Аліна Сваровскі + 2 ўдзельнікі высвятляюцца. (увага! перабежчык!!! Сяргей Прылуцкі як магчымы прадстаўнік зборнай Украіны).
Удзельнікі BY:
Віталь Рыжкоў, Уладзь Лянкевіч, Валярына Кустава, Анка Упала, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль (капітан).
У адсутнасць Андрэя Хадановіча трэнэрам беларускай зборнай будзе Марыйка Мартысевіч. Магчымым трэнэрам зборнай Украіны называюць Аляксандра Ірванца.
Слэм ладзіцца ў межах фестывалю «Беларуская вясна’ 2009,» які сёлета праходзіць пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!»