У 2011 годзе выйдуць дзве першыя кнігі 25-томніка Уладзіміра Караткевіча

У 2011 годзе выйдуць першыя два тамы збору твораў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча з 25 тамоў. Пра гэта паведаміў БелаПАН навуковы кіраўнік выдання, аўтар уступнага артыкула да збору і адзін з яго складальнікаў, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей.

«Мы жадаем як мага паўней выдаць творчую спадчыну Караткевіча з пашыраным навуковым каментарыем», — адзначыў літаратуразнаўца. Ён зробіць захады, каб гэтае выданне падтрымалі адпаведныя дзяржаўныя структуры.

чытаць цалкам

Ваш каментар