У Вільні адбываецца выстава фотаальбома Алены Адамчык «Жанчыны Еўропы»

Выстава-прэзентацыя новай кнігі сябры БАЖ, вядомай беларускай фотамастачкі Алены Адамчык пад назвай «Жанчыны Еўропы» («Women of Europe») распачалася на мінулым тыдні ў Вільні.
Ініцыятарам імпрэзы выступіў літоўскі банк SEB. Выстава распачалася 22 кастрычніка і была прымеркаваная да адкрыцця новага памяшкання філіі банка для VIP-кліентаў.
У новай філіі банк пабудаваў мастацкую галерэю і распачаць яе працу прапанаваў беларускай фотамастачцы Алене Адамчык.