Канцэрт “Легенды Вялікага Княства – старажытная зямля” (фотарэпартаж)

Выступ музычнага праекту  “Легенды Вялікага Княства – старажытная зямля” зладжаны ў канцэртнай зале “Мінск” 26 студзеня. Імпрэза ладзіцца ў межах Тыдня дударскай музыкі.  Удзел узялі гурты Testamentum Terrae, Brevis, Cornucopia, Irdorath folk band, сярэднявечны Вулічны Тэатр “Шальмоўскі Тэатр Ды Грыза”, гурт гістарычнага танца “Фламея”, Аляксей Бурносенка, школа гістарычнага танца “Залаты двор”.

 

Вулічны тэатр “Шальмоўскі Тэатр Ды Грыза"
Вулічны тэатр “Шальмоўскі Тэатр Ды Грыза»

Гурт гістарычнага танца “Фламея”

Аляксандр Ждановіч.

Адзін каментар

  1. # 28 студзеня 2012 00:56
    Budem Nami

    Сп. А.Ждановіч, у вас цудоўныя здымкі атрымаліся – настрой імпрэзы перадаюць стоадсоткава. Бо я там быў і нават купіў на памяць дыскі ўсіх удзельнікаў канцэрту – «Testamentum Terrae», «Brevis», складанкі «Легенды Вялікага Княства – Старажытная зямля» і «Вольныя песьні» ды нават легендарную «Троіцу». А ў фае пазнаёміўся й з музыкамі маладога гурта «Кашлаты вох».

Ваш каментар