Некалькі спосабаў зрабіць Мінск утульным (фотарэпартаж)
Удзельнікі першага мінскага архітэктурнага форуму прадставілі сваё бачанне таго, як мусіць выглядаць беларуская сталіца ў недалёкай будучыні. Іх горад мала падобны да цяперашняга: заводы ператварыліся ў арт-аб’екты, на Свіслачы займаюцца ўрбан-фішынгам, на цэнтральных вуліцах створаныя ўсе ўмовы для ланчу, а ў Шабанах праходзяць фэсты. Далей »