Янка Пуціцкая: «Заўсёды любіла чытаць і больш за ўсё – гістарычную літаратуру»
– Як я ўсвядоміла сябе беларускай? Гэта доўгая гісторыя. Магчыма, усё пачалося яшчэ са школы: заўсёды любіла чытаць і больш за ўсё – гістарычную літаратуру. Цяпер я гісторык.
Магчыма, штосьці прыйшло з сям’і. Маці пад вялікім сакрэтам расказала гісторыю сваёй сям’і, пра дзеда і прадзеда, прабабку Міхаліну, якая зрабіла мезальянс і выйшла замуж за простага шляхціча, пра тое, як пры савецкай уладзе іх выслалі і як мая прабабка ўсё сваё жыцце адмаўлялася размаўляць з маёй бабуляй, якая хоць была і з заможнай сям’і, але ўсё ж з сялян. Гэтыя сямейныя гісторыі выклікалі цікавасць. Але ўсведамленне, ужо сур’ёзна, абдумана, прыйшло падчас рэферендуму – «за» ці «супраць» існавання СССР. Я тады якраз была ў камісіі, і слухаючы, пра што гавораць людзі, якія прыйшлі на выбарчы ўчастак, шмат чаго зразумела.
Янка Пуціцкая, настаўніца

Николай
Ищу репетитора белорусского языка по скайпу или просто людей, которые помогут в освоении языка. Люди, помогите! Предложения пишите на почту undeground-87@yandex.ru. Сам белорус, но родился и живу в России и очень хочу выучить белорусский!