У Мінску выйшла кніга паэзіі і прозы Міхася Скоблы «Акно для матылькоў»
У мінскім выдавецтве «Про Хрысто» выйшла кніга паэзіі і прозы Міхася Скоблы «Акно для матылькоў».
У 312-старонкавае літаратурна-мастацкае выданне, аформленае графікам Ігарам Гардзіёнкам, увайшло выбранае з кніг паэта, у тым ліку вершы са зборнікаў «Вечны Зніч» (1990), «Вочы Савы» (1994) і «Нашэсце Поўні» (2001), а таксама вершы новага тысячагоддзя і эсэ.
Андрэй
Дарагі Міхась!
Шчыра віншую з выхадам кнігі!
Твой А.Ф.