Імёны Беларусі: топ-12 — галасуй!

liudzi2

Сябры! Да 3 траўня трывае галасаванне за тузін асобаў, імёны якіх сёння могуць найбольш паспяхова ствараць пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце (гл. пра праект). На адрас «Будзьма разам!» было даслана амаль 200 імёнаў. Найчасцей згадвалі: Тадэвуш Касцюшка, Францішак Скарына, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Вітаўт Вялікі, Ігнат Дамейка, Марк Шагал, Ефрасіння Полацкая, Уладзімр Мулявін, Леў Сапега, Адам Міцкевіч, Міхал Клеафас Агінскі, Кастусь Каліноўскі, Янка Купала, Рыгор Барадулін. Рэдакцыя «Будзьма разам!» адабрала 120 імёнаў, якія найбольш з дасланых адпавядаюць панятку «вобраз Беларусі ў свеце».

Топ-12 імёнаў будуць вызначаныя з дзвюх частак: на падставе галасавання, а таксама з улікам меркавання экспертаў – публіцыстаў, гісторыкаў, філосафаў, літаратараў.

Імёны

Разам галасоў: 1 283

Loading ... Loading ...

64 каментара

  1. # 26 красавіка 2010 16:30
    chegor

    а чаму няма Езавітава?

  2. # 26 красавіка 2010 23:52
    vadim_i_z

    Пры усёй павазе да Азiмава… вы б яшчэ Дастаеускага дадалi :-)))

  3. # 27 красавіка 2010 01:14
    kviat

    мы — гэта многія дзесяткі розных людзей, якія даслалі свае прапановы. дастаеўскага дасылалі :), але ў адрозьненьне ад азімава, ён не нарадзіўся на тэрыторыі беларусі.

    • # 03 траўня 2010 22:50
      Ihar Baranouski

      # kviat | 27 красавiка 2010, 01:14

      …Дастаеўскага дасылалі :), але ў адрозьненьне ад азімава, ён не нарадзіўся на тэрыторыі беларусі.

      Хто Вам сказаў такую ерунду?! Помнік Дастаеўскаму даўно стаіць на яго малой радзіме ў в. Дастоева на Берасьцейшчыне.

      • # 04 траўня 2010 00:55
        kviat

        Фёдор Миха́йлович Достое́вский (30 октября (11 ноября) 1821, Москва, Российская империя — 28 января (9 февраля) 1881, Санкт-Петербург, Российская империя) — один из самых значимых и известных в мире русских писателей и мыслителей.

        ru.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%B5%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9,_%D0%A4%D1%91%D0%B4%D0%BE%D1%80_%D0%9C%D0%B8%D1%85%D0%B0%D0%B9%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87

        • # 04 траўня 2010 16:06
          Ihar Baranouski

          Так, Ф.Дастаеўскі нарадзіўся ў Маскве, але…

          Вось што піша РАСЕЙСКАЯ «Літературная газета» пра яго:

          «Всем известно – корни Ф.М. Достоевского находятся в Великом княжестве Литовском, крупном западнорусском государстве, объединённом униями ХIV – ХV веков с Польшей и присоединённом впоследствии Российской империей. Что мы знаем о предках Фёдора Михайловича? Анна Григорьевна Достоевская написала в 1897 г. священнику в село Достоево на Брестчине: «Мой покойный муж Фёдор Михайлович Достоевский много раз говорил мне, что его род происходит из (исторической) Литвы от пинского маршалка Достоевского, избранного в сейм в 1598 г. Пётр Достоевский и его потомки жили в Достоеве».

          www.lgz.ru/archives/html_arch/lg432004/Polosy/art17_8.htm

          З гэтага сьведчаньня жонкі Ф.Дастаеўскага вынікае, што гэты славуты расейскамоўны пісьменьнік усё ж быў СЬВЕДАМЫ што да сваіх каранёў…

  4. # 27 красавіка 2010 10:21
    Петра

    толькі 10 жанчын на 120 чалавек??
    Дзе хаця б Алексіевіч?
    Не веру, што яе ніхто не узгадаў.

  5. # 27 красавіка 2010 10:25
    Петра

    А Цётка (Алаіза Пашкевіч), а Эліза Ажэшка чым горшыя за, напрыклад, Рыбака?

  6. # 27 красавіка 2010 10:40
    Петра

    Дзякуй за Алексіевіч :)

  7. # 27 красавіка 2010 11:01
    pigbig

    Цётка?

    Вера Харужая?

    Канстанцыя Буйло?

    Зоська Верас?

    Палута Бадунова?

  8. # 27 красавіка 2010 11:05
    Петра

    Прабачце, изноў я.
    А вось я б дадала яшчэ спадара Эліэзера Бен-Йегуду.
    Усё-ткі беларус, які адрадзіў сучасную габрэйскую мову – еўрыт. Да гэтуль мова была мёртвая.

    Гэта ж нацыянальны герой Ізлаіля, яго кожны ізраіліцянін ведае. Хто як не ён выдатна прадстаўляе беларусаў у свеце?

    • # 27 красавіка 2010 19:00
      Ільля

      сапраўды, калі габрэйцы будуць ведаць беларусаў… то будзе ведаць цвесь свет ))))

  9. # 27 красавіка 2010 11:27
    pigbig

    Аладава? Стваральніца Мастацкага музею.

    Терашчатава? Стваралтніца музея старабеларускай культура АН? Збіральніца і захавальніца культурнай спадчыны?

    Алена Кіш? Мастачка-прымітывістка, што ўвайшла у сусветню энцыклапедыю прымітыўнага мастацтва.

  10. # 27 красавіка 2010 12:40
    Максим

    Юрка й Лявон луцкевічы – не пачынальнікі беларускага руху. Адныя з пачынальнікаў – іх бацька і дзядзька Антон і Іван Луцкевічы. Жывыя, пры ўсёй маёй павагі да іх, на маю думку, у сьпісе знаходзіцца не павінны.

  11. # 27 красавіка 2010 16:47
    Гандурас

    А чаму няма Адольфа Гітлера ? Гэта жа кумір Аляксандра Лукашэнка !

  12. # 27 красавіка 2010 18:56
    Ільля

    здаецца Машэраў адкрыта падтрымліваў русіфікацыю беларусаў….

  13. # 27 красавіка 2010 19:19
    Серж

    А где Ефрасинья Полоцка, Рогволод,, Всеслав Чародей или я незаметил?

  14. # 27 красавіка 2010 20:32
    Vik

    Жывых сапраўды дарма дадавалі, праект можа ператварыцца ў сварку амбіцый і высвятленне палітычных рэйтынгаў.

    • # 04 траўня 2010 21:36
      аляксандр

      Канешне ж, мертвымі апераваць лягчэй, – за іх самі ўсё створаць і да іх меркавання прыслухаюцца.

  15. # 27 красавіка 2010 20:37
    хозяин Лягушатника

    Ухаха!!!

    Ахаха! Я нимогу на это смотреть!!!!
    Кому половина из этого списка нужна?

    Вот посмотришь на этих БНФовцев – 100% БРСМ!!!

    Какие критерии отбора были, так, для интереса, пару штук назовите.

  16. # 27 красавіка 2010 21:25
    сс

    А дзе дзядзька Кандрат Крапiва?

  17. # 28 красавіка 2010 01:08
    Валярына

    айцец Аляксандар Надсан

    Яўген Вапа

    хай будуць хоць у камэнтах:)

  18. # 28 красавіка 2010 08:44
    T.Rex

    to kviat
    >>мы — гэта многія дзесяткі розных людзей, якія даслалі свае прапановы. дастаеўскага дасылалі :), але ў адрозьненьне ад азімава, ён не нарадзіўся на тэрыторыі беларусі.

    Мулявiн нарадзiўся ў Свярдлоўску, аднак чамусьцi прысутнiчае ў спiсе…

  19. # 28 красавіка 2010 10:53
    yura

    Каб быць добрым беларусам трэба быць мёртвым і пахаваным?

    • # 29 красавіка 2010 04:18
      Вадзiм

      Не тое, каб абявазкова… Жывых у сьпісе — амаль траціна. Але ж я насамрэч не бачу сярод іх тых, хто мог бы супернічаць з лідарамі па галасаваньні.

  20. # 28 красавіка 2010 11:41
    Cяргей

    Чаму ў спісе няма Кірылы Тураўскага?

  21. # 28 красавіка 2010 12:41
    Ігар

    Рабята, а Сідарэвіча з Грыбам чаму не ўключылі??????

  22. # 28 красавіка 2010 15:44
    Наста

    Лідуюць усе памерлыя… Бяспрэчна, іх роля ў жыцці Беларусі вялікая. Але, мяркую, што варта было б абіраць з тых, хто жыве зараз.

  23. # 28 красавіка 2010 18:41
    jasania

    па-першае: хто ўвогуле ведае, гэтых людзей як беларсаў (каму ёсць справа да гэтага за мяжой)? Ніводны з іх не ўяўляе сабой «брэнда» (калі прагледзець разнастайныя каталогі і г.д., Малевіч і Шагал – альбо рускія, альбо палякі (у лепшым выпадку ўзгадваецца, што яны паходжаннем з Віцебску (але не Беларусі))). Пра рэлігійных і гістарычных дзеячоў увогуле няма сэнсу казаць, бо хто зараз цікавіцца ўсходне-эўрапейскай старажытнасцю?
    па-другое, і самае істотнае: маладыя дзеячы, якія прысутнічаюць у спісе (Морт, Вашкевіч і г.д.) – мала вядомыя на радзіме (што паказвае нават дадзеная апытанка), дык, можа быць, мэтазгодней было б грошы скіраваць менавіта на іх падтрымку і рэклямаванне ўнутры краіны ж? А не на тое, каб пладзіць чарговыя бескарысныя праэкты (які вынік увогуле можа мець дадзены праэкт, калі ў ім удзельнічаюць толькі тыя, хто і так ужо ў большай альбо меншай ступені «свядомы»?).
    Спадзяюся на адказ каардынатараў праэкта.

    • # 05 траўня 2010 00:52
      kviat

      1 — шліце ліст на razam@budzma.org

      2 што да грошай, напісаць абвестку «дасылайце імёны», і паставіць галасавалку — не каштуе нічога :)

      3 Што да сьпісу — гэты сьпіс зь лістоў людзей, якія адгукнуліся на пункт 2 (абвестка)

      Посьпехаў!

  24. # 28 красавіка 2010 23:01
    vadim_i_z

    Мое дополнение. Не вошедшие в списки:
    Семен Косберг, уроженец Слуцка, конструктор ракетной техники.
    Лазарь Лагин, родился в Витебске. Оснований быть в списке у автора «Хоттабыча» не меньше, чем у Азимова :-)))
    Академик Яков Зельдович, уроженец Минска.
    Выпускник БГУ академик Лев Арцимович
    Автор классического труда по спектроскопиии, изданного и за рубежом, академик НАН Беларуси Михаил Ельяшевич.
    Нобелевский лауреат академик Алферов.
    Всемирно известный философ академик Степин.
    Гроссмейстер Гельфанд, входит в двадцатку рейтинга ФИДЕ.
    Входившая в тройку рейтинга WTA Наташа Зверева.
    И многие, многие, многие другие…

    • # 29 красавіка 2010 04:21
      Вадзiм

      «Харошая мысьля прыходзіць апасьля», так?

      Што ж было не даслаць свае прапановы у адведзены для гэтага час? Тым больш, што тэрміны для гэтага павялічылі. Рэдакцыя ж, наколькі я разумею, абірала імёны з тых, якія даслалі людзі.

      • # 29 красавіка 2010 10:33
        vadim_i_z

        Элементарно, Ватсон: прозевал тот опрос.

  25. # 29 красавіка 2010 11:56
    Cesco

    Першую жанчыну-касманаўтку па што забылі? =)

  26. # 29 красавіка 2010 12:02
    Cesco

    а таксама Стэфанію Станюту, Льва Шнірэльмана, Мікалая Дранько…ну а за Васіля Цяпінскага асабліва крыўдна.

  27. # 29 красавіка 2010 13:36
    kviat

    заходзьце на наш сайт часьцей :) больш за месяц нам слалі прапановы.

  28. # 30 красавіка 2010 05:43
    кикс

    Почему гангстера включили только одного?
    Хочу больше!
    А царя Давида и Соломона – забыли?

  29. # 30 красавіка 2010 09:03
    Ales'

    Tрэба дадаць Спасовіча Уладзіміра Данілавіча (1829–1906 гг.).
    Таленавитага юрыста публицыста публицыста выдауца газеты kraj

  30. # 30 красавіка 2010 15:40
    Zmicier

    Цікава, Машу Шарапаву не ўзгадалі з Гомельшчыны. Тут жа, як я зразумеў, людзі ўзгадваюцца, якія могуць пазітыўны вобраз Беларусі зрабіць ;)

  31. # 30 красавіка 2010 16:52
    Alex

    Чаму няма ў спісе Эдварда Вайніловіча?

  32. # 30 красавіка 2010 16:53
    Libertador

    Витушка Михал

  33. # 30 красавіка 2010 18:06
    хмель

    Алесь Рашчынскі – кампазітар, фалькларыст.

  34. # 30 красавіка 2010 21:24
    Улад

    Чаму няма ў спісе Еўдакіма Раманавіча Раманава, чалавека які ўсё сваё жыццё пісаў пра беларусаў і Беларусь, чалавек, які даследаваў побыт і мову беларусаў, палымяны патрыёт, дэвізам якога на працягу ўсяго жыцця былі словы «адкрыць свету душу беларуса!»… І жаль, што арганізатары акцыі не ўлічылі гэтага, а так канешне ідэя цудоўная…

  35. # 01 траўня 2010 23:01
    Ірына В.

    Людцы добрыя, галасуйце за Еўфрасіньню Полацкую ды Льва Сапегу! Дадайце галасоў! .. Як жа так? Стваральнік першай ў сьвеце дэмакратычнай канстытуцыі, якой карыстаецца ўся Еўропа – ды ў сьпіс не трапіць? Найадукаванейшая асоба свайго часу, асьветніца, патронка Беларусі — ужо яго не трапляе… :(

  36. # 02 траўня 2010 22:46
    zmitrok

    Спіс неаб’ектыўны.

    • # 03 траўня 2010 23:00
      Ihar Baranouski

      Трохі згодны, бо многія проста не разумеюць, што ТУТ насамрэч выбіраюць ня тых, хто заслужаны ў беларускім нацыянальным адраджэньні (гэта нашыя ЎНУТРАНЫЯ праблемы), а тых, хто з нашых суайчыньнікаў ВЯДОМЫ, УЖО праславіўся сваімі справамі, дасягненьнямі, творчасьцю далёка за межамі сваёй Бацькаўшчыны. Г.зн. яго унёсак у сусьветную культурную спадчыну мусіць быць зразумелы і па-сапраўднаму ацэнены ў любой краіне. Сьвет не хвалююць нашыя моўныя і нацыянальныя праблемы.

    • # 04 траўня 2010 18:33
      kviat

      гэтак як любое народнае галасаваньне :)

  37. # 03 траўня 2010 19:05
    Моё имя

    Миндовг? Рагнеда??? застрелитесь! они понятия не имели о такой стране, как Беларусь.

    • # 04 траўня 2010 03:09
      Вадзiм

      О такой стране никто не имел понятия до 1991 года. Это не значит, что истории не было.

    • # 04 траўня 2010 09:41
      Аляксей

      Аднак яны хавалі і абаранялі наш народ. Сам застраліся.

  38. # 03 траўня 2010 19:07
    Моё имя

    Какую к чертям конституцию создал Лев Сапега??? Вы с исторической реальностью подружитесь, ироды!

  39. # 04 траўня 2010 00:46
    Kleafas

    Цудоўны праект! Нягледзячы на тое, што Сухі і Судзілоўскі на маю думку вельмі нават дастойныя вышэйшых пазіцый у гэтым спісе, мушу пагадзіцца з думкай большасці. Вельмі добра, што шляхам аб’ектыўнага галасаванне можна рашыць спрэчкі кшталту N больш дастойны чым M, хіба P варты гэтага спісу, Q не стварае іміджу беларусаў, бо вядомы як польскі ці расейскі навуковец ці літаратар і так далей.

  40. # 04 траўня 2010 09:38
    Аляксей

    А дзе аўтар маёй улюбёнай кніжкі Ян Баршчэўскі?

    • # 04 траўня 2010 18:32
      kviat

      я думаю, што гэтая акцыя на сайце — пробны камень. наступны раз вы зможаце паўдзельнічаць на этапе прапановаў кандыдатур)

  41. # 04 траўня 2010 16:23
    Рома

    Цікава, Шімон Пэрес ёсць, а Менахема Бегіна няма :)

    • # 04 траўня 2010 18:32
      kviat

      глядзіце камэнтар вышэй за ваш пост)

  42. # 04 траўня 2010 21:30
    аляксандр

    Тут жа ж большасць – мёртвыя! Што яны могуць рабіць?!

  43. # 13 траўня 2010 12:19
    Ales' Viciebsk

    Ja tak parazumieu shto geta konkurs Imia Belarusi? Liczu shto tady treba abirac’ chto nam blizhej a ne tago kago viedaje sviet. Tamu shto abjektyuna na dany momant sviet viedaje Shagala, Malievicza i Muliavina. Ja galasavau za Kupalu. Chacia Bykau, Vitaut ci Shushkievicz taksama zusim nie horsh. Bagata na talienavitych ljudziej ziamlia belaruskaja.

  44. # 27 чэрвеня 2010 23:36
    юрась

    для мяне гонарам і прыкладам ахвярнай працы для Беларусі сярод «піянераў» беларускага адрадэння 20ст.-гэта Б.Эпімах-Шыпіла, Аляксандр Уласаў, Вацлаў Ластоўскі, Янка Купала, Язэп Лёсік, Браніслаў Тарашкевіч,Ларыса Геніюш, Наталля Арсеннева,Васіль БЫкау, Мікола Ермаловіч. Ареснь Ліс і мой духоўны настаўнік – мастак, археолаг, пісьменнік, настаўнік і першы беларускі касмолаг -Язэп Нарцізавіч Драздовіч, якога сярод узгаданых волатаў я вызначаю на першае месца сярод імёнаў ТОП 12 Беларусі. Алу ці не прыйшоў час рабіць не толькі мастацкія пленеры але і навукова-выхаваўчыя акцыі у Гонар гэтага адважнага Ваяра Белаурсі ды выдацть у рэшце ягоную спадчыну літаратурную,навуковую, мастацкую, эпісталярную, якая мною даўно сабраная і падрыхтаваная да друку.Можа пачнем з малога, каб зрабіць вялікае? Варыянтаў шмат, але ахвяруючых на гэту справу, вядома, можна адшукаць сярод беларусаў…

  45. # 01 сакавіка 2011 23:15
    Andrei

    Касцюшка!

  46. # 05 траўня 2011 21:09
    антось

    Беларусь багатая на імёны. І сярод іншых Ян Дамінікавіч (Іван Дзяменцьевіч)Чэрскі. Яго імя ведае ўвесь свет, бо ніводная мапа свету ці нармальны глобус не абыйдзе яго.

  47. # 15 траўня 2011 14:31
    Арцём

    Вольскі і Пазняк вышэй за Мулявіна?
    Нешта мала верыцца!

  48. # 03 жніўня 2011 10:53
    Tall

    Дзе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – першы беларускі драматург? Забыліся пра культуру???

  49. # 03 жніўня 2011 18:44
    Antionik

    Няма ня толькі В.Марцінкевіча, але й В.Мартыненкі. Маразм! А дзе Кастусь Акула,Васіль Якавенка, Здзіслаў Сіцька? Ці тут публіка ўжо кніг беларускіх не чытае? А ўвогуле, усё адносна і надта суб’ектыўна.

Ваш каментар