Аляксандра Дынько: Delicatessen

Гуллівая хваля эканамічнага крызісу вынесла на паверхню тлустую лушчатую тушку часопіса Filet. Візуальнае афармленне і падбор матэрыялаў, стыль напісання, нават вылічаная да міліметра таўшчыня карэньчыка і мова ў фармаце 3D – руская, беларуская і англійская – (кожны тэкст вось так проста і напісаны словамі з гэтых моваў) адразу стварылі ў мяне вобраз раптоўна ажылага дунклеастэуса.
Усе “лаўцы душ чалавечых” – і крытычныя аглядальнікі, і падаткавыя інспектары – мусяць быць удзячныя рэдактарам выдання за тую кранальную наіўнасць, з якой яны апісалі, як можна сапраўды добрую і цікавую ідэю ператварыць у безнадзейна правальную (с. 42).
Думаю, што калі б рэдактары наважыліся ажыццявіць сваю першапачатковую задуму – зрабіць модны часопіс “пра геяў і для геяў” – і падышлі б да справы з сапраўды ўласцівым ім добрым густам, увага цікаўных людзей была б шчырай і актыўнай. Гэта гарантавала б выданню хаця б мінімальная перспектывы: прынамсі, “Лямбда-форум” застаўся ў памяці народнай як адзнака тых часоў, калі ўсё яшчэ было магчыма, а здавалася, што магчыма яшчэ больш. У Filet выяўныя і пазнавальныя абрысы гей-культуры праглядаюцца спрэс, і зусім няясна, чаму гэтае добра дагледжанае і цалкам жыццяздольнае цела спрабуе прыкрыць сябе фанцікам ад чупа-чупса.
Назаўжды паверыўшы ў непераможную моц буржуазнага глянцу, рэдактары і аўтары ўсё ж вырашылі, што іх місія – “вылепліваць з адных нашых суграмадзянаў зорак, паралельна пераконваючы астатніх у тым, што разумнымі, заможнымі і прыгожымі быць лепш, чым “проста беларусамі” (с.42). Расчараванні і крыўда аўтараў у нашым жыцці такія натуральныя і безабаронныя, што сабраныя пад адной вокладкай не выглядаюць ані пагрозліва, ані раздражняльна, а толькі анекдатычна. Выказванні кшталту: “шоў-бізнэс у нас друзлы і спарахнелы” (с.10), “…беларусаў любіць цяжка. Ды ім гэта і не трэба” (с. 72), “наша “альтэрнатыва” такая ж местачковая, як і “мэйнстрым”, і ўрэшце выраз “пра кіно заўжды казаць цяжка, калі яго няма ў прынцыпе” (с.129), навялі мяне на думку, што ўсе яны належаць аднаму чалавеку, якому перабыванне ў беларускай рэчаіснасці прыносіць глыбокую траўму, што перажываецца ім у тэрмінах адсутнасці. Гэткім чынам траўмаваная, здаецца, немалая доля “творчых” беларусаў.
Штучнае запаўненне гэтай адсутнасці чужымі, здалёк прывезенымі, але вельмі прыгожымі і сапраўды цікавымі прадуктамі – без усялякай спробы пераасэнсаваць іх, зыходзячы са свайго досведу, а наадварот, спрабуючы прыціснуць гэтым чужым досведам абарыгенаў, – выяўляе бяссілле такога кшталту праектаў у выкананні сваёй першапачатковай функцы: быць “медыя”, забяспечваць адмысловую прастору для стварэння новых прадуктыўных сэнсаў. Тут дарэмнымі аказаліся прыклады лёсаў папярэднікаў кшталту “Дабермана” і “Мабільнай сувязі” і незайздроснае існаванне “Жаночага часопіса” – рэінкарнацыі “Работніцы і сялянкі”, лоск якога ратуюць толькі рэгулярныя ін’екцыі ботакса і прадказальная кар’ера палявой зоркі, чые партрэты ўпрыгожвалі не абы што, а пачкі з зефірам. Зорку немагчыма прызначыць, нават маючы ў руках усе дасягненні глабальнай культуры.
Таму Filet, прынамсі калі ён будзе прытрымлівацца той сарамлівай стратэгіі, якую абраў для пілотнага нумару, пойдзе даўно пракладзеным трактарам “Беларус” шляхам усіх нашых глянцавых выданняў. Спадзяванні заняць нішу паміж “Студэнцкай думкай”/”34” , якая цалкам улётна працуе з кожным кілабайтам моладзевай свядомасці, і часопісам pARTisan, трымаюцца на тоненькіх ножках. Больш за тое, ніколі не ўдасца дасягнуць вышыняў уплыву такога рэальна глянцавага часопіса, як «Спецназ», які “выходзіць штомесяц і арыентаваны на шырокую мужчынскую аўдыторыю” .
Чытач
Дабрыдзень!
Я прачытаў часопіс «Філе», дзякуй, сябры прынеслі мне першы нумар, і я быў у поўным захапленні – гэта менавіта тое, чаго цяпер не хапае, на мой погляд, беларускай культуры ў сферы друкаваных выданняў – увогуле-то папулярны, глянцавы часопіс аб мастацтве! Але… Прачытаўшы рэцэнзію спадарыні Дынько, я жахнуўся, наколькі моцна ў ёй выяўляецца ксенафобія, гамафобія і іншыя жахі сучаснай культуры.
Улічваючы тое, што спадарыня Дынько, у адрозненне ад спадара Дынько, вельмі прадвінутая і культурна развітая, я прыйшоў да высновы, што калі гэтая рэцэнзія і ёсць сапраўдная культурная рэакцыя на пазітыўныя з’явы ў Беларусі, то што можна сказаць пра астатнюю культурную тусоўку?
Я бы параіў спадарыні Дынько памяняць сферу дзейнасці – улічваючы яе захапленне трактарамі «Беларусь» – напрыклад, пайсці папрацаваць на завод, для нармалёвага і неабходнага для яе азнакамлення з культурным беларускім асяроддзем, можа гэта дапамагло бы ўсім нам… Усім – паднімаць заводы! Ну добра, адыішлі ад тэмы…
Я, сапраўды кажучы, вельмі засмучаны тым, што спадарыня Дынько лічыць часопіс правальным, і параўноўвае яго з вымерлым Дунклеастэем.
Калі ўжо параўноўваць дадзеную, знакавую для Беларусі, культурную з’яву з рыбай, то я бы прывёў у прыклад рыбы з прац мастакоў Петкевіча і Зленка з выстаўнай серыі «Рыба Love» (Я разумею, што спадарыня Дынько на слова «Love» адрэагуе словам «гей»), а гэтак жа рыбу з працы майго сябра мастака Віктара Белова, але аб ім, я так думаю, спадарыня Дынько не ведае.
На Беларускай воднай прасторы, дзе большасць культурных, адукаваных рыбак хаваецца глыбока ў андеграундным глеі, з’яўленне яркай, бліскучай, і паміж іншым, зубастай рыбы, якая вольна плавае, выклікае ў спадарыні Дынько відавочна гастранамічную, і нездаровую паляўнічую цікавасць. Ну што жа, назва часопіса вельмі гастранамічная, так што просім, калі ласка, толькі не трэба пасля смачнай трапезы плявацца і крыўдзіць прафесіянала -кухара, завучы яго некампетэнтным.
Спадарыню Дынько вельмі закранула тое, што нашы рэдактары «Філе» не выпусцілі часопіс «пра геяў і для геяў».
Частая спасылка на старонку 42 кажа аб тым, што звычайны жарт пра геяў выклікае ў спадарыні Дынько відавочна гамафобскую рэакцыю – спадарыня Дынько, пры малейшым узгадванні на старонках часопіса слова «гей», упадае ў нейкі замбіраваны стан, у якім прыгажосць, вытрыманасць і наяўнасць густу становяцца менавіта гейскімі атрыбутамі.
Што жа, мне застаецца толькі звярнуцца да культурных геяў Беларусі (калі такія маюцца): «Гэй, паважаныя спадары, культурныя геі, выпусціце ў Беларусі часопіс для геяў і пра геяў – нам так яго не хапае! Мы – беларусы, зусім адсталі ад сучаснай культуры, і лічым, што для нашага развіцця, нам не хапае часопіса для геяў».
Дзіўна, што калі культурныя, адукаваныя людзі спрабуюць развіць нармальныя культурныя каштоўнасці, гэта выклікае ў нашага земляка прыступ млоснасці. Няўжо танцавальная музыка – гэта дрэнна, няўжо Таранціна, Сарокін, Кудзіненка, Вашкевіч – адмарозкі, і аб іх няварта напісаць? Гэта ўсё што – для геяў??? Або, яны (рэдактары) у падзеле «мода» паказалі грань жаноцкасці і мужчынскай прыгажосці, усё, значыць яны – геі!
Хоць аб геях у часопісе згадваецца толькі ў той сувязі, што ў свой час (ды і зараз) яны аказалі значаны ўплыў на культуру.
Але я разумею, з пункта гледжання спадарыні Дынько, калі мне падабаецца творчасць Караваджа, Верлена, Джармэна, Judast Priest – значыць я гей…
Спадарыня Дынько далей піша, што створаныя выявы часопіса выглядаюць анекдатычна, што меркаванне аб тым што бізнэс у Беларусі друзлы і спарахнелы, што альтэрнатыва ў нас местачковая, як і мэйнстрым і інш. прыналежаць аднаму чалавеку.
Што жа, я магу сказаць, што шмат у чым падзяляю гэтае меркаванне, і што на постсавецкай прасторы яго падзеліць яшчэ пару чалавек.
Спадарыня Дынько ніяк не можа паглядзець на культурную сітуацыю не са сваёй званіцы, і нажаль, гэтага не могуць зрабіць большасць беларусаў, ды і наогул на постсавецкай прасторы…
Я не прэтэндую, што дадзенае меркаванне з’яўляецца абсалютна праўдзівым, я, у адрозненні ад спадарыні Дынько, гатоў да культурнага дыялогу і ўспрыманню іншага, мне проста вельмі не падабаецца калі лаюць добрую рэч і крыўдна, што так нізка… Так, пасля такой рэцэнзіі, беларускую рэчаіснасць, як траўму, успрымаць нельга, тут спадарыня Дынько права. А ў чым выявы часопіса анекдатычныя, я так і не зразумеў…
Таму, я працягну.
Спадарыня Дынько піша, што рэдакцыя часопіса спрабуе перанесці і прышчапіць беларускім абарыгенам чужыя культурныя каштоўнасці без усякай спробы іх асэнсаваць і што ў гэтым выяўляецца бяссілле рэдакцыі ў дасягненні функцыі быць «медыя», працытую – «забяспечваць адмысловую прастору для стварэння новых прадуктыўных сэнсаў».
Я спытаю спадарыню Дынько, а хто ў нашым медыя асяроддзі гэтым займаецца? Я разумею, што ёсць часопіс «pARTisan», але ў адрозненне ад гэтага выдання, у «Філе» меркаванне аўтараў, рэдактараў выяўлена лёгка і ненадакучліва, што вельмі важна – гэта дапамагае чытачу самому вырашыць, трэба яму гэтая інфармацыя або няма, згодзен ён з меркаваннем або няма… Мне спадабалася ў часопісе тое, што ён максімальна інфарматыўны, і таксама разнастайны і цікавы, у ім шмат фотаматэрыялу, як у стромкім глянцавым выданні. Мне спадабаліся інтэрв’ю з Сарокіным, Вашкевічам , Юмай, а гэтак жа матэрыялы аб заходніх дыджэях, лэйбле «Yellow», які я вельмі люблю. Вось вы, спадарыня Дынько, слухалі ў свой час Kid Loco або Dimitri from Paris?
Вось з вашай рэцэнзіі, мне здаецца, варта што няма… А вось я думаю, што на Трактарным заводзе знойдзецца звычайны рабацяга, які слухаў…
Далей…
Спадарыня Дынько піша, што ў часопісе адклікалаўся марнымі прыкладамі лёс нейкіх папярэднікаў «Дабермана», «МС», і, працытую «незайздроснае існаванне «Жаночага часопіса» – рэінкарнацыі “Работніцы і сялянкі”, лоск якога ратуюць толькі рэгулярныя ін’екцыі ботакса і прадказальная кар’ера палявой зоркі, чые партрэты ўпрыгожвалі не абы што, а пачкі з зефірам»… Гэта – нейкае незразумелае нагрувашчванне слоў, і не зразумела, каму, навошта гэта пісалася, адчуваецца, што спадарыня Дынько вельмі жадала зняважыць, аблаяць, але не зразумела тады, навошта, калі часопіс у якім адклікаецца, працытую «рэінкарнацыя “Работніцы і сялянкі” так лаяць?
Навошта тады скалынаць паветра? Тут можна ўбачыць нейкія асабістыя праблемы, якія ўскалыхнуў «Філе», я думаю, што спадарыні Дынько трэба звярнуцца да кваліфікаванага псіхолага, пажадана Фрэйдаўскага накірунка, які дапамог бы спадарыні Дынько пераадолець свае страхі, невырашаныя дзіцячыя перажыванні…
Наконт мужчынскай аўдыторыі і папулярнасці часопіса. Мне вельмі спадабалася ў часопісе тое, што ўзнікае культурны дыялог, калі чытаеш часопіс, глядзіш фатаграфіі.
Мне спадабалася тое, што матэрыял плыўна пераходзіць у іншы ў адным падзеле, асабліва гэта адчуваецца ў падзеле text – дзе матэрыял Жыля Делеза плыўна пераходзіць ва ўрывак з Захер-Мазоха – «Венера ў мяхах», і гэтак жа плыўна пераходзіць у матэрыял аб кнізе Браяна Макнэйра «Стрыптыз-культура. Сэкс, медыя і дэмакратызацыя жадання». Я адчуў нешта падобнае з псіхааналітычным трэнінгам, і гэта выдатна. Я думаю, што матэрыялы часопіса будуць цікавыя шматлікім культурным людзям, а такіх – большасць, людзям, звязаным з медыя-прасторай, так што я прагназую часопісу папулярнасць і развіццё.
Так што я выяўляю ўдзячнасць аўтарам часопіса, выяўляю спагаду спадарыні Дынько, і вялікае ёй ДЗЯКУЙ за тое, што прымусіла мяне рэагаваць на яе гідкую рэцэнзію.
Усім жадаю поспеха і некаторым асабліва творчага развіцця!
kviat
Пане Чытачу, напішыце, кл, на razam () budzma.org
Было б добра, каб апублікаваць ваш допіс пад вашым сапраўдным імём.
Проходил мимо
Комментарий на рецензию интереснее и актуальнее самой рецензии. Спасибо. А вот критикессе я бы посоветовал переключиться на более понятные для ее местечковой и не очень образованной душонки вещи.
Filifionka
Праходзіла міма местачковая і ня вельмі адукаваная душачка і наклала сваю мышыную кучку…